У выдатнай форме: новы Xiaomi Smart Band 7 Pro ужо ў А1
У А1 стартаваў продаж новага фітнес-бранзалета ад Xiaomi – Smart Band 7 Pro. Устройства можна набыць як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным плацяжом усяго ад 11,20 рубля.
Xiaomi Smart Band 7 Pro – гэта звыклая функцыянальнасць і надзейнасць у новым фармаце: на змену традыцыйнаму для брэнда авальнаму дысплэю ў гэтай мадэлі прыйшоў прамавугольны. Гэта дазволіла павялічыць карысную плошчу цыферблата: зараз пры дыяганалі 1,64 цалі ён месціць больш інфармацыі. З дапамогай фітнес-бранзалета можна праглядаць апавяшчэнні, пераключаць музычныя трэкі, кіраваць званкамі, не дастаючы смартфон.
Навінка дазваляе адсочваць такія параметры работы арганізма, як частата сардэчных скарачэнняў, насычэнне крыві кіслародам, узровень стрэсу і якасць сну. Фітнес-бранзалет падыдзе для аматараў актыўнага ладу жыцця незалежна ад таго, якому віду спорту яны аддаюць перавагу: ён падтрымлівае больш за 110 рэжымаў трэніроўкі. Зручная функцыя напамінаў дапаможа не прапусціць заняткі і адсочваць дасягненне пастаўленых мэт.
Ёмістая батарэя ўстройства забяспечвае да 12 дзён аўтаномнай работы. А дзякуючы вільгацеахоўнаму корпусу з Xiaomi Smart Band 7 Pro можна плаваць у прэснай вадзе, прымаць душ і, вядома, займацца спортам на вуліцы пры любым надвор’і.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.