У дадатку «Мой А1» з'явілася функцыя адсочвання пакупак | Навiны | Пра кампанію

У дадатку «Мой А1» з'явілася функцыя адсочвання пакупак

А1 пашырыў функцыянал дадатку «Мой А1»: зараз цяпер карыстальнікі могуць адсочваць свае пакупкі, зробленыя ў віртуальнай краме A1, уключаючы гісторыю раней зробленых заказаў і статут актуальных. Такім чынам, набыць новую прыладу будзе яшчэ прасцей - без неабходнасці звязвацца са спецыялістамі А1 для ўдакладнення тэрмінаў і ўмоў пакупкі.

 

Акрамя таго, з дапамогай «Мой А1» кліенты могуць дадаваць не толькі ўласныя нумары, але і рахункі блізкіх (напрыклад, дзяцей ці бацькоў) для таго, каб дыстанцыйна кіраваць неабходнымі паслугамі: даведвацца пра баланс або інфармацыю аб тарыфе, прыпынiць выкарыстанне хатняга інтэрнэту, кіраваць мабільнымі нумарамі для атрымання спецыяльнай абаненцкай платы, даслаць заяўку ў тэхнічную падтрымку і многае іншае. Колькасць нумароў і асабістых рахункаў, якія можна падключыць да дадатку, не абмежавана.

 

Таксама «Мой А1» забяспечвае зручны доступ да фінансавай інфармацыі (налічэнні за актуальны перыяд і апошні год, сумы, выстаўленыя да аплаты, дэталізацыя за актуальны ці патрэбны перыяд, кіраванне растэрміноўкай і г. д.), дапамагае хутка падключаць жаданыя паслугі і адключаць непатрэбныя без USSD-запыту ці званка ў кантакт-цэнтр. А для абанентаў, чые прылады падтрымліваюць тэхналогію eSIM, таксама ёсць магчымасць пераключыцца са звычайнай SIM-карты на электронную і нават перанесцi нумар з іншых сетак у сетку А1 без наведвання цэнтраў продажу і абслугоўвання кампаніі.

 

Дадатак можна загрузіць у залежнасці ад аперацыйнай сістэмы прылады ў Google Play, App Store або AppGallery.

 

Усталёўвайце «Мой А1» – і кіруйце сваімі нумарамі з максімальнай свабодай!