У цэнтры продажаў і абслугоўвання кліентаў А1 у Мінску адкрыецца інклюзіўная кавярня
Новае месца пад брэндам «Інклюзіўны барыста», які развіваюць актывісты інклюзіўнага руху ў Беларусі, адкрыецца ў цэнтры лічбавых паслуг А1 па адрасе вул. Інтэрнацыянальная, 36-2 і будзе інтэгравана ў экасістэму флагманскай крамы кампаніі.
«Для кампаніі дадзенае партнёрства — гэта не толькі ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, але і акт сацыяльнай адказнасці, таму ў адпаведнасці з рашэннем кіраўніцтва штомесячны памер льготнай арэнднай стаўкі не перавысіць кошту аднаго кубка кавы. Акрамя гэтага, кампанія акажа рабятам спонсарскую дапамогу на закупку прафесійнага абсталявання для кавярні», — адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый А1 Мікалай Брэдзелеў.
Кавярня стане першым месцам у Мінску, дзе будзе барная стойка-трансформер. Працоўнае месца будзе адаптавана пад рост і фізічныя магчымасці супрацоўнікаў: вазочнік, чалавек з нізкім ці высокім ростам зможа адрэгуляваць працоўнае месца так, як яму зручна. У новым месцы сеткі кавярняў «Інклюзіўны барыста» пазменна будуць працаваць чатыры барысты-вазочнікі.
«Акрамя выгод для нашых супрацоўнікаў, мы ўжо абмяркоўвалі і тое, чым зможам здзівіць сваіх наведвальнікаў і кліентаў А1. З новых опцый, даступных у кавярні, будуць: адмысловы прынтар, які нанясе вашу выяву на пенку, праекцыя меню на сцяне, каб не траціць паперу, а на кававыя кубкі, якія будуць выраблены на інклюзіўнай вытворчасці, інфармацыя будзе нанесена шрыфтам Брайля для слабых на зрок. Мы вельмі ўдзячныя нашым новым партнёрам, якім не толькі падабаецца кава, звараная нашымі барыста, але якія таксама падзяляюць нашы каштоўнасці як сацыяльна адказнага бізнесу», — адзначыў Аляксандр Аўдзевіч, кіраўнік міжраённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Раік», заснавальнік кавярні «Інклюзіўны барыста».
Адкрыццё новай кавярні «Інклюзіўны барыста» запланавана на пачатак лістапада.