velcom адзначае 11-годдзе! | Навiны | Пра кампанію

velcom адзначае 11-годдзе!

16 красавіка velcom адзначае свой 11-ы Дзень нараджэння. Вось ужо больш як 11 гадоў кампанія дорыць радасць кантактавання і дапамагае заставацца на сувязі родным, блізкім, сябрам і калегам.

Сення velcom аб’ядноўвае больш за 4 мільены абанентаў, якія цэняць інавацыі, своечасовасць і якасць паслуг, якія прадастаўляюцца, актуальнасць і разнастайнасць прапаноў мабільнага аператара. Усе гэтыя гады кампанія расла, развівалася, рухалася наперад, ставіла амбіцыезныя мэты, дасягала іх, заўседы застаючыся вернай сваім абяцанням.

У гэты значны для кампаніі дзень па добрай традыцыі, устаноўленай у мінулым юбілейным годзе, у цэнтры горада, у парку Пушкіна, было пасаджана 11 дрэў, якія сімвалізуюць 11 гадоў паспяховай працы на беларускім тэлекамунікацыйным рынку. Акрамя таго, на месцы пасадкі дрэў быў устаноўлены памятны камень з надпісам «Алея velcom». У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх упраўленняў кампаніі: кіраўніцтва, спецыялісты, начальнікі ўпраўленняў.

Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства па закладцы камяня «Алея velcom» і пасадцы дрэў

Галоўны выканаўчы дырэктар SB «Telecom» па пытаннях ЗП «Вэлком» Гельмут Дуз адкрывае мерапрыемства па пасадцы дрэў

Генеральны дырэктар ЗП «Вэлком» Міхаіл Батранец удзельнічае ў пасадцы дрэў

Па маршруце пр-т Пераможцаў, 4 (скрыжаванне вул. Мельнікайтэ і пр-т Пераможцаў) – Мінская кальцавая аўтадарога – пр-т Пераможцаў, 4 адбыўся ўрачысты велапрабег супрацоўнікаў velcom працягласцю 15 км. Афіцыйны старт спартыўнаму мерапрыемству далі Галоўны выканаўчы дырэктар SB «Telecom» па пытаннях ЗП «Вэлком» Гельмут Дуз і Генеральны дырэктар ЗП «Вэлком» Міхаіл Антонавіч Батранец.

Вэлкомаўцы рыхтуюцца да святочнага велапрабегу

Дзень нараджэння velcom  – гэта яшчэ адна выдатная падстава, каб сказаць дзякуй. Мы ўдзячныя ўсім нашым абанетам за давер і супрацоўніцтва з намі!

 

Цікава пра velcom:
1. Калі ўсе SIM-карты 4,1 мільенаў абанентаў velcom пакласці ў слупок, то вышыня вежы атрымаецца больш за 102,5 кіламетры – у 11 разоў вышэй за Эверэст, самую высокую гару ў свеце.
 
2. Самым папулярным тарыфным планам за ўсю гісторыю існавання velcom стаў ТП «Стандарт».
 
3. Штомесяц супрацоўнікі даведачна-інфармацыйнай службы кампаніі адказваюць больш як на 600 тысяч званкоў. Часцей за ўсе пытаюць пра новыя прапановы кампаніі, кошт паслуг, асаблівасці набыцця абсталявання (тэлефоны, мадэмы), а таксама цікавяцца пытаннямі выкарыстання высокатэхналагічных паслуг.
 
4. Калі ўвесці на yandex запыт «velcom», то ен выдасць каля 5 мільенаў упамінанняў брэнда ў інтэрнэце.
 
5. Штомесяц абаненты кампаніі здзяйсняюць больш за 14 мільенаў выходных званкоў, сярэдняя працягласць якіх – больш за 400 тысяч гадзін!
 
6. Штодзень абаненты кампаніі адпраўляюць каля 2 мільенаў СМС і больш за 15 000 MMS.
 
7. Самы гаварлівы абанент кампаніі нагаварыў 10.140 хвілін (169 гадзін, ці 7 сутак бесперапыннага кантактавання!) у месяц.
 
8. А самы пішучы абанент напісаў 15.634 СМС у месяц і стаў абсалютным чэмпіенам у гісторыі velcom па адпраўцы паведамленняў.
 
9. Найстарэйшым абанентам кампаніі з’яўляецца Уладзімір Рыгоравіч Прасаловіч.
 
10. У кампаніі працуе 1.886 чалавек: 60 працэнтаў дзяўчат і 40 працэнтаў хлопцаў.
 
11. У гонар свайго адзінаццатага Дня нараджэння супрацоўнікі кампаніі пасадзілі 11 дрэў на «Алеі velcom» у Мінску.