velcom – пераможца конкурсу «Лепшы прадпрымальнік 2009 года г. Мінска» ў сферы аказання паслуг
Кампанія velcom адзіная сярод мабільных аператараў стала пераможцам конкурсу «Лепшы прадпрымальнік 2009 года горада Мінска» ў сферы аказання паслуг. 10-я юбілейная ўрачыстая цырымонія узнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу «Лепшы прадпрымальнік 2009 года г. Мінска» па выніках дзейнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за студзень-снежань 2009 года адбылася 26 сакавіка 2010 года ў кангрэс-холе Бізнес-цэнтра «Вікторыя». Арганізатарамі штогадовага конкурсу з'яўляюцца Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў, Камітэт эканомікі і Мінскі гарадскі Савет па развіцці прадпрымальніцтва.
У гэтым годзе пераможцаў вызначалі ў 16 намінацыях. Вышэйшай узнагароды ўдастоіліся кампаніі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія дабіліся найбольш значных поспехаў у сферы вытворчасці спажывецкіх тавараў, прадуктаў харчавання, тавараў прамысловага прызначэння, грамадскага харчавання, будаўнічай і медыцынскай дзейнасці, аптовага і рознічнага гандлю, у сферы аказання паслуг, турызму. Былі аб'яўлены лепшыя арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі, сялянскія і фермерскія гаспадаркі, суб'екты інфраструктуры падтрымкі і развіцця прадпрымальніцтва, прадпрымальнікі-экспарцеры, прадпрымальнікі-арганізатары новых працоўных месцаў, лепшыя банкі па аказанні паслуг прадпрымальнікам у 2009 годзе.
Узнагароды і памятныя дыпломы пераможцам і лаўрэатам конкурсу ўручалі выконваючы абавязкі старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька і старшыня Савета Дэпутатаў Міхаіл Матусевіч.
– Каб трымаць высокую планку лідэра рынку, неабходна быць лепшымі. Прадастаўленне нашым кліентам максімальна камфортных умоў абслугоўвання і высакаякасных паслуг мабільнай сувязі – заўседы было асноўнай мэтай работы нашай кампаніі. Ужо не ў першы раз velcom заваеўвае памятныя дыпломы ў гэтым конкурсе, што, несумненна, з'яўляецца прыкметай высокай павагі да дзейнасці кампаніі з боку гарадскіх органаў кіравання. Гэта даказвае, што нашы паслугі запатрабаваны і высока цэняцца абанентамі. Мы рады, што зноў змаглі дасягнуць выдатных паказчыкаў у сталічным рэгіене, – пракаменціраваў перамогу ў конкурсе Генеральны дырэктар ЗП «Вэлком» Міхаіл Батранец.