Кампанія velcom павіншавала з надыходзячым Днём Перамогі ветэранаў Гродзеншчыны | Навiны | Пра кампанію

Кампанія velcom павіншавала з надыходзячым Днём Перамогі ветэранаў Гродзеншчыны

Кампанія velcom павіншавала ветэранаў Гродзенскай вобласці з 65-годдзем з Дня Перамогі! Мерапрыемства адбылося 28 красавіка ў зале навуковай бібліятэкі ім. Я.Ф. Карскага ў Гродне. На ўрачыстай сустрэчы ўшанавання прысутнічалі намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Ірына Сенчэнкава, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Лойка, намеснік начальніка ўпраўлення ідэалогіі Гродзенскага аблвыканкама Ірына Сцепаненка. Мерапрыемства асвятлялі прадстаўнікі СМІ вобласці.

У гонар ветэранаў была падрыхтавана святочная праграма з удзелам дзіцячых і студэнцкіх танцавальных і вакальных калектываў, гучалі цёплыя словы віншаванняў. Ветэраны падзяліліся ўспамінамі і расказамі пра баявыя дні, сваіх аднапалчан, сяброў і парадавалі ўсіх прысутных выкананнем песень мінулых гадоў.

“Кампанія velcom на працягу шэрагу гадоў ініцыіруе і прымае актыўны ўдзел у разнастайных сацыяльных і дабрачынных праграмах. Падтрымка ветэранаў і ўдзельнікаў баявых дзеянняў – гэта грамадзянскі доўг velcom і неад’емны складальнік стратэгіі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі. Дзень Перамогі – гэта вялікі і памятны дзень для кожнага з нас, сімвал патрыятызму, самааддачы і гераізму народа. Ваш подзвіг, нашы дарагія ветэраны, назаўсёды застанецца ў гісторыі краіны, у сэрцах людзей як прыклад мужнасці, нязломнай трываласці духу і волі да жыцця. Мы цэнім вас і ганарымся тым, што velcom забяспечвае мабільную сувязь у краіне, гераічныя старонкі гісторыі якой стварылі такія самаадданыя людзі. Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту і ўсяго самага добрага. Няхай вас заўсёды акружае любоў, увага і клопат родных і блізкіх вам людзей!” – адзначыў у тэксце віншавальнага адраса Генеральны дырэктар ЗП “Вэлком” Міхаіл Антонавіч Батранец.