velcom віншуе з Днём Вялікай Перамогі!
Кампанія velcom віншуе ўсіх жыхароў Рэспублікі Беларусь з 65-годдзем Перамогі і жадае міру, дабрабыту, гармоніі і ўзаемаразумення!
9 мая – гэта знамянальная дата ў календары гісторыі, сімвал патрыятызму і неверагоднай мужнасці, дзень памяці і шанавання ўсіх, хто дзякуючы нязломнай волі да перамогі, рашучасці і стойкасці духу ўнёс уклад у наша мірнае сёння.
Шчыра жадаем нашым дарагім ветэранам здароўя, баявога духу і ўсяго самага добрага. Няхай вас акружаюць любоў, увага і клопат родных і блізкіх вам людзей!
З нагоды 65-годдзя velcom запрашае ветэранаў, гасцей і жыхароў сталіцы на святочны канцэрт майстроў мастацтва Беларусі і Расіі, які адбудзецца 9 мая з 14.00 да 18.00 на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі з удзелам найлепшых творчых калектываў і зорак эстрады Расіі і Беларусі. А 17 гадзіне на пляцоўцы каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета ў святочны дзень распачнецца канцэрт-баль “Майскі вальс”. Вядучыя салісты балетнай і опернай сцэны падораць гледачам цудоўны вечар, а мабільны аператар – добры настрой!
Ваш velcom