Кіраўніцтва кампаніі velcom пра першыя вынікі ўкаранення SAP у інтэрв’ю для радыёстанцыі "Беларусь"
У суботу, 8 мая, Намеснік генеральнага дырэктара па эканамічных пытаннях ЗП "Вэлком" Дзяніс Філазафовіч даў інтэрв’ю радыёстанцыі "Беларусь", тэмай якога стала ўкараненне ў кампаніі ў кастрычніку 2009 года сістэмы SAР.
У размове з журналістам радыёстанцыі Дзяніс Філазафовіч падкрэсліў, што рашэнне пра пераход на SAP было свядомым, і мэтай укаранення дадзенага рашэння стала, у першую чаргу, "… адпаведнасць патрабаванням унутраных стандартаў справаздачнасці mobilkom austria group, членам якой з’яўляецца velcom, інтэграцыя ў інфармацыйнае асяроддзе групы, а таксама жаданне аўтаматызаваць унутраныя бізнес-працэсы кампаніі, скараціць аперацыйныя выдаткі, а, значыць, зэканоміць рэсурсы кампаніі і павысіць канкурэнтаздольнасць на тэлекамунікацыйным рынку".
Дзяніс Філазафовіч расказаў пра асаблівасці рэалізаванага сумесна з кампаніяй EPAM Systems праекта, патлумачыўшы, што перад спецыялістамі EPAM стаяла задача інтэграваць у бізнес-працэсы velcom функцыянальнасць дзеючай у mag сістэмы SAP і адаптаваць з улікам асаблівасцей і патрабаванняў беларускага заканадаўства. Ён адзначыў, што на сённяшні дзень рашэнне ўключае працэсы вядзення ўліку, кантролінгу, упраўлення фінансавымі патокамі, лагістыкай, аўтатранспартам, і падкрэсліў, што "… увесь патанцыял SAP будзе раскрывацца па меры ўкаранення вузкіх прыкладных модуляў".
Адказваючы на пытанне журналіста пра карысць укаранення SAP у кампаніі, Дзяніс Філазафовіч удакладніў, што ацэнка эфектыўнасці працы сістэмы будзе праведзена ў кастрычніку гэтага года, аднак станоўчыя высновы ад рэалізацыі дадзенага праекта можна зрабіць нават цяпер, пасля заканчэння шасці месяцаў вядзення дзейнасці ў сістэме.
Акрамя таго, Дзяніс Філазафовіч патлумачыў выбар у якасці падрадчыка кампаніі EPAM Systems: "Выбар праходзіў на падставе ацэнкі вопыту рэалізацыі падобных маштабных праектаў, прафесіяналізму, гатоўнасці працаваць з міжнароднымі партнёрамі, здольнасці супрацоўнікаў падрадчыка весці дыялог з аўстрыйскімі спецыялістамі, а таксама наяўнасці фундаментальнага ведання нарматыўных дакументаў, без якіх укараненне ўпраўленчай сістэмы не падаецца магчымым. Усім гэтым патрабаванням адпавядаў EPAM. У далейшым мы плануем пашыраць сістэму і працягваць супрацоўніцтва".
Спампаваць файл (9.5 Мб) з запісам інтэрв’ю вы можацетут.
Рашэнне SAP
SAP (сістэма аўтаматызацыі бізнес-працэсаў) – рашэнне нямецкай кампаніі SAP AG, якое дазваляе стварыць спецыяльную інфармацыйную сістэму, якая забяспечвае ахоп усіх асноўных гаспадарчых аперацый на прадпрыемстве, незалежна ад сферы дзейнасці, і дапамагае максімальна эфектыўна кіраваць прадпрыемствам за кошт празрыстасці вядзення бізнес-працэсаў.
Радыёстанцыя "Беларусь"
Структурнае падраздзяленне Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Пазыўныя на кароткіх FM-хвалях гучаць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962 года. Вяшчанне вядзецца на рускай, беларускай, нямецкай і польскай мовах. У праграмах радыёстанцыі выпускі навін і інфармацыйна-аналітычныя выпускі, радыёсустрэчы з дзяржаўнымі, палітычнымі, грамадскімі і рэлігіёзнымі дзеячамі, бізнесменамі, навукоўцамі, пісьменнікамі і музыкантамі, майстрамі мастацтва і народнай творчасці, спартсменамі і іншымі.