velcom аб’яўляе пра камерцыйны запуск 3G на базе тэхналогіі UMTS/HSPA/HSPA+ | Навiны | Пра кампанію

velcom аб’яўляе пра камерцыйны запуск 3G на базе тэхналогіі UMTS/HSPA/HSPA+

Мінск-Гомель, 17 сакавіка 2010 года – Кампанія velcom афіцыйна аб’явіла пра камерцыйны старт UMTS/HSPA/HSPA+ у Мінску і ў Гомелі. З 18 сакавіка абанентам кампаніі стануць даступныя новыя тарыфныя планы перадачы даных, рэкамендаваныя для 3G.
«Сёння з камерцыйным запускам сеткі 3G мы пачынаем новы этап у дзейнасці кампаніі velcom на тэлекамунікацыйным рынку Беларусі, – адзначыў Галоўны выканаўчы дырэктар SB Telecom Ltd. па пытаннях ЗП «Вэлком» Гельмут Дуз. – Мы выканалі абяцанні, дадзеныя нашым абанентам у снежні мінулага года. Сетку UMTS з перадачай даных па тэхналогіі HSPA/HSPA+ у Мінску і Гомелі мы пабудавалі менш як за тры месяцы. Такія высокія тэмпы сталі магчымымі дзякуючы папярэдне выкананай працы па комплекснай мадэрнізацыі транспартных сетак, замене камутацыйнага абсталявання і ўкараненню R4 Architecture. Мы таксама з вялікай адказнасцю падышлі да выбару пастаўшчыкоў і падрадчыкаў для нашых прац».
Са стартам 3G velcom, побач са стандартнымі прапановамі аператара, абанентам кампаніі стануць даступныя высокія хуткасці перадачы даных па тэхналогіі HSPA/HSPA+, магчымасць ажыццяўляць відэазванкі і карыстацца відэасэрвісамі.
velcom прапаноўвае унікальныя, простыя і лагічныя тарыфныя планы, якія максімальна ўлічваюць патрэбы карыстальнікаў інтэрнэта і адрозніваюцца аб’ёмам уключанага трафіка:

  WEB 750 WEB 1500 WEB 3000
 Абаненцкая плата 24 900 45 000 90 000
 Аб’ём інтэрнэт-трафіка, уключанага ў абаненцкую плату 750 MB 1500 MB 3000 MB

Для тарыфнага плана WEB 750 абанентам прадастаўляецца USB-мадэм HUAWEI E156G па спецыяльнай цане 69 000 рублёў. Абаненты тарыфных планаў WEB 1500 і WEB 3000 мадэм атрымліваюць бясплатна.
«Дзякуючы прымяненню унікальнага вопыту нашых калег з mobilkom austria group, наватара бесправадной тэхналогіі, экспертаў з боку нашага пастаўшчыка і спецыялістаў velcom мы рады прапанаваць абанентам высокую якасць паслуг стандарта UMTS/HSPA/HSPA+. Падрыхтоўку рынку да выкарыстання інавацыйных магчымасцей 3G мы пачалі загадзя з абнаўлення лінейкі прадстаўленага ў фірменных цэнтрах velcom абаненцкага абсталявання – 3G-мадэмаў, смартфонаў і камунікатараў з афіцыйнай гарантыяй вытворцы, а таксама распрацоўкі унікальных прапаноў для набыцця шматфункцыянальных тэлефонаў на спецыяльных умовах у растэрміноўку. Упэўненыя, што ў самы найбліжэйшы час новыя і дзеючыя кліенты нашай кампаніі па заслугах ацэняць высокую якасць сеткі 3G velcom, пабудаванай на базе надзейных тэхналогій GSM/GPRS/EDGE», – адзначыў Гельмут Дуз.
Магчымасць працаваць у сетцы 3G і здзяйсняць відэазванкі ўсім абанентам velcom прадастаўляецца аўтаматычна – дастаткова мець у наяўнасці мабільны тэлефон з падтрымкай стандарта 3G (UMTS), знаходзіцца ў зоне дзеяння сеткі 3G velcom і ўключыць у меню мабільнага тэлефона рэжым UMTS альбо двайны рэжым GSM/UMTS. Паслуга «Мабільны інтэрнэт» прызначаецца аўтаматычна ўсім новым абанентам кампаніі velcom, а таксама дзеючым абанентам пры змене тарыфнага плана, калі раней дадзеная паслуга не была падключана. Актываваць паслугу «Мабільны інтэрнэт» абаненты velcom могуць таксама самастойна, адправіўшы USSD-запыт *135*1# і клавіша вызаву, альбо праз ІССА на сайце https://internet.velcom.by.
Паслугі velcom на базе 3G даступны абанентам кампаніі ў сталіцы і ў Гомелі. Да канца года геаграфія пакрыцця распаўсюдзіцца на ўсе абласныя цэнтры і буйныя гарады.