velcom павіншаваў пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года – 2009"
Кампанія velcom выступіла афіцыйным спонсарам другога Рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года – 2009", які адбыўся 2 сакавіка 2010 года ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства сабрала больш за 200 чалавек. На ўрачыстай цырымоніі ўшанавання пераможцаў узнагароды атрымалі 9 жанчын у намінацыях:
- "За лідэрства і паспяховае кіраўніцтва"
- "За актыўную грамадскую дзейнасць"
- "За дасягненні ў выхаванні дзяцей"
- "За дабрачыннасць і міласэрнасць"
- "За жаночую мужнасць"
- "За ўклад у духоўна-маральнае адраджэнне"
- "За ўклад у адраджэнне вёскі"
- "За высокі прафесіяналізм"
- "За вернасць і адданасць прафесіі"
На прэс-канферэнцыі, прысвечанай гэтай падзеі, Генеральны дырэктар ЗП "Вэлком" Міхаіл Антонавіч Батранец выказаў удзячнасць арганізатарам за правядзенне такога карыснага і значнага конкурсу. Акрамя таго, velcom было даверана аб’явіць пераможцу ў намінацыі "За дабрачыннасць і міласэрнасць" сярод жанчын-кіраўнікоў арганізацый і прыватных асоб, якія ўнеслі асаблівы ўклад у дабрачыннасць і праявілі міласэрнасць. Званне "Жанчына года" ў дадзенай намінацыі атрымала дырэктар Беларускага дзіцячага хоспіса Гарчакова Ганна Георгіеўна.
"Прыклад Ганны Георгіеўны дастойны пераймання і самай высокай адзнакі. Дзякуючы актыўнай дзейнасці такіх людзей з высокімі маральнымі ідэаламі, для якіх міласэрнасць і дапамога бліжняму – не пустыя словы, а прызванне душы, у нашым грамадстве вырашальныя самыя вострыя і надзённыя праблемы. Мы ганарымся тым, што нашы жанчыны – гэта не толькі захавальніцы дамашняга очага, любячыя жонкі і маці, але і паспяховыя грамадскія дзеячы", - адзначыў Міхаіл Антонавіч Батранец, уручаючы пераможцы памятны падарунак ад velcom: мадэм 3G і нэтбук.