«Віртуальная АТС» ад А1 атрымала новыя функцыі – зваротны званок і прагляд гісторыі дзеянняў | Навiны | Пра кампанію

«Віртуальная АТС» ад А1 атрымала новыя функцыі – зваротны званок і прагляд гісторыі дзеянняў

Карыстальнiкам сэрвісу «Віртуальная АТС» ад А1 сталі даступныя новыя функцыі: «Зваротны званок» і «Гісторыя дзеянняў». З іх дапамогай яны змогуць палепшыць якасць абслугоўвання сваіх кліентаў і атрымаць больш звестак для аналізу працы сваіх супрацоўнікаў.

 

Функцыя «Зваротны званок» дазваляе абаненту ў чарзе кол-цэнтра не чакаць злучэння, а адразу папрасіць аператара АТС ператэлефанаваць яму. Зрабіць гэта можна націскам лічбы «1» у працэсе дазвону. Пасля гэтага на працягу 10 хвілін сістэма будзе шукаць першага ж які вызваліўся супрацоўніка колл-цэнтра і аўтаматычна здзейсніць выклік на тэлефон кліента з асноўнага шматканальнага нумара кампаніі.

 

Для актывацыі «Зваротнага званка» карыстальнікам паслугі «Віртуальная АТС» трэба ўсяго толькі абраць адпаведную функцыю ў раздзеле «Кол-цэнтр», перайшоўшы на ўкладку «Апавяшчэнні».

 

Акрамя таго, карыстальнiкi віртуальнага рашэння маюць магчымасць праглядаць гісторыю сваіх дзеянняў праз асабісты кабінет. Сістэма можа адлюстраваць усе дзеянні карыстальнікаў як за бягучыя суткі, так і за абраны перыяд.

 

«Віртуальная АТС» – гэта рашэнне для малога і сярэдняга бізнэсу, з дапамогай якога можна арганізаваць офісную тэлефонную сувязь у воблаку без куплі спецыяльнага абсталявання, у тым ліку і ва ўмовах выдаленага ці выязнога фармату працы. Важнай перавагай рашэння з'яўляецца магчымасць яго інтэграцыі з папулярнымі CRM-сістэмамі «Бітрыкс24» і «amoCRM».

 

Даведацца падрабязнасці і запытаць кансультацыю па паслузе «Віртуальная АТС» можна на сайце кампаніі або па нумары 150.