Віртуальная карта А1 banking – цяпер і ў Apple Wallet
А1 прадстаўляе зручнае абнаўленне для ўсіх уладальнікаў віртуальнай карты А1 banking – цяпер вы можаце дадаць яе ў электронны кашалёк Apple Wallet і атрымаць доступ да магчымасцяў мабільнай плацежнай сістэмы Apple Pay!
Адной з галоўных пераваг выкарыстання Apple Pay з'яўляецца яго зручнасць. Вам больш не давядзецца насіць з сабой наяўныя грошы: проста прыкладзіце свой iPhone ці Apple Watch да тэрмінала – і ваш плацеж будзе праведзены імгненна. Яшчэ адной перавагай Apple Pay з'яўляецца бяспека – усе даныя вашай карты захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе на прыладзе. Акрамя таго, пры кожнай транзакцыі генеруецца ўнікальны код, што робіць немагчымым яго паўторнае выкарыстанне злачынцамі. Такім чынам, вы можаце быць упэўнены ў бяспецы сваіх фінансавых аперацый.
Каб дадаць карту ў Apple Wallet, вам неабходна скапіяваць рэквізіты карты ў дадатку A1 banking, потым выбраць «Дадаць крэдытную ці дэбетовую карту» у Apple Wallet.
Віртуальная карта A1 banking – гэта паўнавартасная, зручная дэбетовая віртуальная банкаўская карта міжнароднай плацежнай сістэмы VISA. Паслуга ўключае ў сябе бясплатны выпуск, абслугоўванне і папаўненне карты, бескантактныя плацяжы, а таксама SMS-апавяшчэнне без даплаты. Афармленне карты даступнае для абанентаў любога мабільнага аператара Рэспублікі Беларусь, а карыстацца ёй можна па ўсім свеце. Калі вы яшчэ не карыстаецеся бясплатнай віртуальнай картай А1, вы можаце аформіць яе за пару клікаў у дадатку A1 banking – азнаёміцца з інструкцыяй па выпуску можна на спецыяльнай старонцы.