Разам выгадней: падключыце хатні інтэрнэт А1 і кожны месяц атрымлівайце кэшбэк да 10 рублёў на паслугі мабільнай сувязі
З 2 верасня пры падключэнні фіксаванага інтэрнэту для дому абаненты A1 змогуць штомесяц атрымліваць грашовыя бонусы для аплаты паслуг мабільнай сувязі. Памер кэшбэку залежыць ад камбінацыі тарыфных планаў А1 і можа дасягаць 10 рублёў у месяц.
Прапанова распаўсюджваецца на дзеючых абанентаў мабільнай сувязі A1, падключаных на тарыфныя планы «Камфорт S/M/L/XL», lemon Z/Y/X, «Стартавы», «Smart Бясконцы» і «Бізнес-клас». Каб штомесяц атрымліваць грашовы бонус на свой мабільны рахунак, гэтым абанентам трэба проста падключыць любы з тарыфаў высакахуткаснага хатняга інтэрнэту лінейкі «Хатні».
Для дзеючых абанентаў тарыфаў «Камфорт S/M/L/XL», lemon Z/Y/X, «Стартавы», «Smart Бясконцы» і «Бізнес-клас», а таксама тарыфаў лінейкі «Хатні» для высакахуткаснага хатняга інтэрнэту і тэлебачання ўдзел у акцыі аўтаматычны. Ім трэба толькі пацвердзіць згоду на атрыманне кэшбэку ў асабістым кабінеце самастойна або наведаўшы любую з крам А1.
Тым абанентам, якія ўсё яшчэ карыстаюцца архіўнымі тарыфнымі планамі мабільнай сувязі А1 і хочуць падключыцца да выгаднай прапановы, трэба перайсці на любы з вышэйназваных тарыфаў. Нагадваем, што ўмовы пераходу на дзеючыя тарыфы мабільнай сувязі для абанентаў, якія выкарыстоўваюць архіўныя тарыфы, сёння застаюцца асабліва прывабнымі – зніжка 50% на абаненцкую плату ў першы месяц, а таксама падключэнне пакета безлімітнага інтэрнэту за 0 рублёў на тры месяцы.
Карыстальнікам высакахуткаснага хатняга інтэрнэту ад А1 для атрымання кэшбэку трэба падключыцца на тарыфныя планы мабільнай сувязі «Камфорт S/M/L/XL», lemon Z/Y/X, «Стартавы», «Smart Бясконцы» і «Бізнес-клас». Скарыстацца выгаднай прапановай могуць і новыя кліенты кампаніі, калі адначасова падключаць мабільную сувязь і высакахуткасны хатні інтэрнэт ад А1.
Важнай умовай атрымання штомесячных кэшбэкаў з'яўляецца афармленне дагавораў на мабільную сувязь і высакахуткасны хатні інтэрнэт на адну фізічную асобу.
Удзельнікі акцыі будуць атрымліваць кэшбэк на свой мабільны рахунак на працягу года з моманту падключэння да акцыі. Кэшбэк расходуецца на аплату паслуг мабільнай сувязі, плацяжоў за абсталяванне, у тым ліку набытае ў растэрміноўку, а таксама на дадатковыя пакеты паслуг сувязі і забаўляльнага кантэнту.
З памерам штомесячнага кэшбэку ў залежнасці ад камбінацыі тарыфных планаў можна азнаёміцца ў наступнай табліцы:
| Хатні 100 | Хатні 70 | Хатні 45/50 | Хатні 30 | Хатні |
---|---|---|---|---|---|
Стартавы Lemon Z | 5,40 руб | 3,80 руб | 2,50 руб | 1,50 руб | 0,70 руб |
Kамфорт S Lemon Y | 6,70 руб | 4,50 руб | 3,50 руб | 2,10 руб | 1,20 руб |
Kамфорт M Lemon X | 7,60 руб | 5,70 руб | 4,50 руб | 3,00 руб | 1,70 руб |
Камфорт L | 8,50 руб | 6,50 руб | 5,50 руб | 3,60 руб | 2,40 руб |
Kамфорт XL Smart.Бясконцы Бізнес-клас | 10,00 руб | 7,60 руб | 6,00 руб | 4,50 руб | 2,90 руб |
Падрабязнасці – на спецыяльнай старонцы акцыі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.