VOKA League абвяшчае аб старце чацвёртага сезона | Навiны | Пра кампанію

VOKA League абвяшчае аб старце чацвёртага сезона

Стартуе регістрацыя ўдзельнікаў новага сезона серыі кіберспартыўных турніраў VOKA League з агульным прызавым фондам 17 тыс. рублёў, якую праводзіць відэасервіс VOKA пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі камп'ютарнага спорту. На гэты раз віртуальныя бітвы пройдуць як па культавых дысцыплінах (Dota 2 і CS:GO), так і па папулярнай навінцы 2020 года – шутэру Valorant.

 

Першымі на старт выйдуць аматары Dota 2: рэгістрацыя жадаючых ужо зараз даступна па спасылцы. Яна працягнецца аж да пачатку кваліфікацыі.

 

Шэсць кваліфікацыйных гульняў адбудуцца з 24 мая па 3 чэрвеня, з 7 па 17 чэрвеня пройдуць матчы групавой стадыі турніру ў дзвюх падгрупах. 26 і 27 чэрвеня будуць вызначаны пераможцы этапу плей-оф і гранд-фіналу, які ўпершыню з 2019 года пройдзе не ў анлайн-, а ў LAN-фармаце.

 

Яшчэ адной адразняльнай рысай цяперашняга сезона VOKA League стане яго канцэпцыя: усе трансляцыі будуць выкананы ў стылістыцы коміксаў.

 

Да ўдзелу ў турніры па Dota 2 запрашаюцца ігракі ва ўзросце ад 16 гадоў. З пяці заяўленых членаў каманды як мінімум чацвёра павінны мець беларускае грамадзянства.

 

Прызавы фонд турніру па Dota 2 складзе 7 тыс. беларускіх рублёў. Восем пераможцаў падзеляць яго наступным чынам: : каманда, якая зойме 1 месца, атрымае 2500 рублёў, 2 месца – 1500 рублёў, 3 месца – 1000 рублёў, 4 месца – 800 рублёў. Акрамя таго, усе яны аўтаматычна змогуць прыняць удзел у гульнях пятага сезона VOKA League па Dota 2. Уладальнікі 5 і 6 месцаў атрымаюць па 400 рублёў, а 7 і 8 месцаў – па 200 рублёў у якасці прызавых.

 

Сачыць за ходам чацвёртага сезона VOKA League можна будзе на платформе VOKA ў разделе «Кіберспорт». Пачынаючы з групавога этапу на відэасервісе з’явяцца паўнацэнныя стрымы ўсіх матчаў, уключаючы шматкамерную трансляцыю гранд-фіналу.