Упершыню ў Беларусі пройдзе кібертурнір па FIFA сярод юніёраў з трансляцыяй на VOKA | Навiны | Пра кампанію

Упершыню ў Беларусі пройдзе кібертурнір па FIFA сярод юніёраў з трансляцыяй на VOKA

23 мая ўпершыню пройдзе Чэмпіянат Беларусі сярод юніёраў па FIFA пад эгідай Беларускай асацыяцыі камп'ютарнага спорту. За ходам першынства заўзятары змогуць назіраць у прамым эфіры на відэасэрвісе VOKA.

 

Удзел у ім прымуць гульцы ад 9 да 14 гадоў з дзіцячых футбольных каманд вышэйшай лігі і прыватных дзіцячых футбольных клубаў. 23 мая ў прамым эфіры на відэасэрвісе VOKA можна сачыць за ключавымі гульнямі чэмпіянату.

 

За галоўны прыз – Sony PlayStation 5 – і тытул чэмпіёна кібертурніру будуць змагацца 12 каманд: «А1 Юніёр», «ФШМ», «Фаварыт», «Драгун», «Арбіта», «Фартуна», «Тарнада Юні», «Спорт Альянс», «Максімус», «Крумкачы», «Метэор», «Іслач».

 

«Сярод юніёраў чэмпіянат па FIFA у Беларусі праводзіцца ўпершыню, і мы спадзяёмся, што каманды пакажуць да яго цікавасць і захочуць, каб такі турнір праводзіўся на пастаяннай аснове. Для нас гэта першынство – яшчэ адзін крок на шляху да афіцыйнага прызнання кіберспорту і магчымасць паказаць, як шмат людзей захоплены ім», – адзначыў намеснік дырэктара кампаніі А1 па лічбавых платформах і кантэнце Антон Бладзік.

 

Далучыцца да трансляцыі чэмпіянату і ў рэжыме рэальнага часу падтрымаць маладых спартсменаў можна 23 мая а 19.00 на сайце voka.tv ці ў дадатку VOKA.