Час быць на крок наперадзе: новы Apple Watch Series 10 – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Час быць на крок наперадзе: новы Apple Watch Series 10 – ужо ў А1

Прылады

У А1 з’явілася доўгачаканая навінка – смарт-гадзіннік Apple Watch Series 10. Гэта прылада – не проста стылёвы аксесуар, а сапраўдная тэхналагічная рэвалюцыя на вашым запясці.

 

Apple Watch Series 10 аснашчаны ўсімі сучаснымі функцыямі для пільнавання стану арганізма і маніторынгу фізічнай актыўнасці, а таксама магчымасцю атрымліваць паведамленні і кіраваць музыкай. Высокая устойлівасць да вільгаці, палепшаная прадукцыйнасць і стылёвы дызайн робяць гаджэт ідэальным для спорту, актыўнага адпачынку і паўсядзённага жыцця.

 

Мадэль прадстаўлена ў двух памерах: 42 мм для тых, хто цэніць кампактнасць, і 46 мм для тых, каму неабходна больш прасторы на экране.

 

Apple Watch Series 10 – гэта надзейны спадарожнік, які заўсёды дапаможа падтрымліваць форму і заставацца на сувязі.

 

Не ўпусціце шанец набыць навінку А1 ужо сёння!

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.