Час выбіраць свой гадзіннік: навінка Xiaomi Redmi Watch 5 Lite ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Час выбіраць свой гадзіннік: навінка Xiaomi Redmi Watch 5 Lite ужо ў А1

Прылады

У А1 стартаваў продаж смарт-гадзінніка Xiaomi Redmi Watch 5 Lite, які вылучаецца сваім буйным і яркім дысплэем. Навінку можна набыць як аднаразовай аплатай, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу. Мадэль даступная ў двух трэндавых і ўніверсальных колерах адначасова – залатым і чорным.

 

Xiaomi Redmi Watch 5 Lite мае 1,96-цалёвы звышвыразны вялікі AMOLED-дысплэй з насычанымі натуральнымі колерамі. Суадносіны экрана да корпуса складаюць 75,8%, а інтэрфейс буйнейшы пры аналагічным памеры гадзінніка. Незалежны ад прыёмніка ўбудаваны чып GNSS з пяццю сістэмамі забяспечвае спадарожнікавае пазіцыянаванне: гэта асабліва карысна для трэніровак, на якія нязручна браць з сабой смартфон. Дзякуючы функцыі выкліку па Bluetooth і шумапрыглушэнню з двума накіраванымі мікрафонамі прылада забяспечвае карыстальніка выразным гукам падчас званкоў. Апроч таго, смарт-гадзіннік аснашчаны акумулятарам ёмістасцю 470 мАг, з якім гаджэт можа прапрацаваць да 18 дзён у звычайным рэжыме выкарыстання, гэта значыць без патрэбы ў частай зарадцы, што спатрэбіцца ў паходах або падарожжах.

 

Набывайце смарт-прылады ад Xiaomi ў А1.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.  

Прома-прапановы