Усё найлепшае для аматараў брэнда Samsung: смартфон Galaxy S23 FE – ужо ў А1
Асартымент смартфонаў Samsung у А1 папоўніўся адметнай навінкай: у продаж паступіў доўгачаканы працяг серыі Fan Edition – Samsung Galaxy S23 FE.
Samsung Galaxy S23 FE створаны ў поўнай адпаведнасці з філасофіяй адмысловай лінейкі для сапраўдных знатакоў брэнда: ён спалучае ў сабе ўсе найлепшыя тэхнічныя дасягненні флагманаў Samsung з больш даступным коштам і практычнасцю.
Навінка атрымала дызайн у фірменным стылі актуальнай флагманскай лінейкі S23: з выразна акрэсленымі гранямі металічнай рамкі і лаканічным афармленнем трайнога аб'ектыва асноўнай камеры. Пакупнікам даступныя чатыры колеры: графіт, бэж, мятны і фіялетавы. Дысплэй – 6,4-цалёвы Dynamic AMOLED 2X з адаптыўнай частатой абнаўлення да 120 Гц з падэкранным сканерам адбіткаў пальцаў.
Галоўны датчык асноўнай камеры мае тыя ж характарыстыкі, што і мадэлі флагманскай лінейкі: гэта 50-мегапіксельны аб'ектыў з дыяфрагмай F1.8. У якасці дадатковых выступаюць 12-мегапіксельны ультрашырокавугольны і 8-мегапіксельны тэлефотааб'ектыў. Падтрымліваецца запіс відэа ў раздзяленні да 8К, а аптычная стабілізацыя забяспечвае хуткую факусіроўку і адсутнасць дрыжання кадра нават пры здымцы ў руху.
Новы смартфон ад Samsung прадстаўлены ў дзвюх мадыфікацыях: у дадатак да 8 ГБ аператыўнай памяці можа выкарыстоўвацца 128 і 256 ГБ убудаванага сховішча. Ёмістасць акумулятара складае 4 500 мАг, пры гэтым прылада падтрымлівае хуткую 25-ватную зарадку.
Навінку можна купіць у А1 па цане ад 2 289 рублёў адным плацяжом. Апрача таго, пакупку можна аформіць у растэрміноўку да 11 месяцаў або ў крэдыт да 48 месяцаў.
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.