Сустракайце HONOR MagicBook 15 у А1: моц, стыль і зручнасць — у адной прыладзе | Навiны | Пра кампанію

Сустракайце HONOR MagicBook 15 у А1: моц, стыль і зручнасць — у адной прыладзе

Прылады

У А1 стартавалі продажы новага магутнага ноўтбука HONOR MagicBook 15 16/512GB. Прыладу можна набыць як адным плацяжом, так і скарыстаўшыся зручнай растэрміноўкай або крэдытам.

 

HONOR MagicBook 15 мае бязрамкавы FullView-экран і лёгкі металічны корпус, што робіць ноўтбук зручным у штодзённым выкарыстанні, але забяспечвае пры гэтым надзейную абарону. Сэрцам навінкі з'яўляецца працэсар AMD Ryzen 7 5700U, які дазваляе даваць рады з мноствам задач, а таксама запускаць рэсурсаёмістыя прыкладанні.

 

Да таго ж ноўтбук аснашчаны ўбудаваным у кнопку сілкавання сканерам адбіткаў пальцаў, што павышае бяспеку і камфорт выкарыстання.

 

Ужо сёння навінку можна набыць у А1 і адчуць моц, стыль і зручнасць у адной прыладзе!

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.