Сустракайце навінку ў А1: vivo V29 з вялікім аб'ёмам унутранай памяці – ужо ў продажы | Навiны | Пра кампанію

Сустракайце навінку ў А1: vivo V29 з вялікім аб'ёмам унутранай памяці – ужо ў продажы

Прылады

У А1 пачаліся продажы vivo V29. На старце продажаў навінку можна набыць ад 1799 рублёў адным плацяжом або аплаціць суму часткамі, аформіўшы пакупку ў растэрміноўку або крэдыт без першага ўзносу.

 

vivo V29 – надзейны смартфон, які цудоўна спалучае ў сабе выдатныя характарыстыкі і сучасны дызайн. Прылада аснашчаная якасным 6,78-цалёвым экранам з частатой абнаўлення да 120 Гц, таму плаўнасць гарантаваная нават у самых дынамічных гульнях і відэа. А ёмісты акумулятар на 4600 мАг забяспечыць бесперапынную працу на працягу ўсяго дня.

 

vivo V29 мае трайную камеру з асноўным модулем на 50 Мп, дзякуючы якой можна рабіць фотаздымкі ў высокім распазнаванні. А каб захаваць важныя файлы, выявы і дакументы, смартфон мае вялікі аб'ём убудаванай памяці – 256 ГБ або 512 ГБ на выбар.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы