Сустракайце: унікальная навінка HUAWEI FreeClip – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Сустракайце: унікальная навінка HUAWEI FreeClip – ужо ў А1

Прылады

А1 абвяшчае пра старт продажаў цікавай мадэлі бесправадных навушнікаў – HUAWEI FreeClip. Купіць навінку можна адным плацяжом за 599 рублёў або ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў – усяго ад 24,95 рубля ў месяц.

 

HUAWEI FreeClip вылучаюцца рэвалюцыйным дызайнам: навушнікі маюць сферычную форму і адкрытую канструкцыю, якая забяспечвае камфортнае нашэнне на працягу ўсяго дня. Прэміум-матэрыялы, максімальная эрганамічнасць і вага аднаго навушніка ўсяго ў 5,6 грама гарантуюць адсутнасць дыскамфорту пры працяглым выкарыстанні гаджэта.

 

HUAWEI FreeClip аснашчаныя 4 рэжымамі эквалайзера, што дазваляюць наладзіць гучанне музыкі пад разнастайныя жанры. А дзякуючы сістэме мікрафонаў, якая працуе ў спалучэнні з алгарытмам нейроннай сеткі для эфектыўнага ўлоўлівання голасу на фоне навакольных шумоў, вы зможаце атрымліваць асалоду ад высакаякаснага гуку і падчас выклікаў.

 

HUAWEI FreeClip таксама ўражваюць і высокай аўтаномнасцю – да 36 гадзін працы з зарадным кейсам. Апрача таго, навінка ўмее аўтаматычна распазнаваць левы і правы навушнікі, таму карыстальнікам няма неабходнасці задумвацца пра тое, які навушнік прызначаны для якога вуха.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы