Уся лінейка Xiaomi Redmi 14C ужо ў продажы ў А1 – цяпер з памяццю да 256 ГБ
А1 аб’яўляе старт продажу ўсёй лінейкі Xiaomi Redmi 14C! Цяпер смартфоны даступныя як з аб’ёмам памяці 128 ГБ, так і ў новым варыянце з 256 ГБ, што дае карыстальнікам больш магчымасцей для захоўвання важных файлаў, фота і праграм.
Xiaomi Redmi 14C аснашчаны вялікім дысплэем дыяганаллю 6,88 цалі з частатой абнаўлення да 120 Гц, што забяспечвае неверагодна плаўную работу экрана. Яго ўльтратонкі корпус таўшчынёй усяго 8,22 мм надае прыладзе элегантны выгляд і зручнасць у выкарыстанні.
За прадукцыйнасць адказвае працэсар MediaTek Helio G81 Ultra, які спраўляецца з любымі задачамі. Асноўная камера з раздзяленнем 50 Мп і падтрымкай штучнага інтэлекту дазваляе рабіць звышвыразныя здымкі, а мадэрнізаваная франтальная камера гарантуе выдатныя сэлфі.
У смартфоне ўсталяваны акумулятар ёмістасцю 5 160 мАг, які забяспечвае працяглую працу, а хуткая зарадка на 18 Вт дазволіць хутка аднавіць зарад. Навінку можна набыць як адным плацяжом ад 439 рублёў, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў усяго ад 21,62 рубля ў месяц.
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
А з сертыфікатамі «Пашыраная СМАРТ-гарантыя» вы зможаце забяспечыць максімальную абарону набытых у А1 прылад пры наступленні негарантыйных выпадкаў. Падрабязней пра сэрвісную праграму можна даведацца на спецыяльнай старонцы.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.