Другі пікнік Vulitsa Ezha з А1: інклюзіўныя майстар-класы, кіно пад адкрытым небам і GPS-арт | Навiны | Пра кампанію

Другі пікнік Vulitsa Ezha з А1: інклюзіўныя майстар-класы, кіно пад адкрытым небам і GPS-арт

У выхадныя 10–11 ліпеня адбудзецца другі вялікі гарадскі пікнік Vulitsa Ezha. У гэтым сезоне фестываль праходзіць пры падтрымцы кампаніі А1, якая абсталюе ў Батанічным садзе дзве тэматычныя пляцоўкі, прысвечаныя інклюзіі і кіно, а таксама прадставіць новы інтэрактыўны квэст з GPS-артам.

 

У гасцей інклюзіўнай пляцоўкі будзе магчымасць пакаштаваць напоі з кавярні «Інклюзіўны барыста ў А1», атрымаць асалоду ад сутыкнення з сабакамі-тэрапеўтамі, зрабіць мяхендзі – дэкаратыўны роспіс хной, навучыцца плясці бранзалеты з бісеру і паглядзець добрае кіно. У афішы – папулярныя кінахіты пра асаблівых герояў: «1+1», «Арахісавы сокал», «Форэст Гамп», «Чалавек дажджу», «Жудасна гучна і бязмежна блізка», «Радыё». Спецыяльна для дзяцей на пляцоўцы размесцяць вялікую размалёўку.

 

Запрошаныя спікеры падзеляцца з гасцямі фестывалю асабістымі гісторыямі і раскажуць пра інклюзію на прыкладах з уласнага жыцця. У суботу 10 ліпеня а 15-й гадзіне Ірына і Сяргей Бандаровічы – заснавальнікі праекта Belonika Art для невідушчых мастакоў – правядуць для ўсіх ахвотных майстар-клас па жывапісе і растлумачаць, як можна разумець і адрозніваць колеры, калі ты іх ніколі не бачыў.

 

У нядзелю 11 ліпеня а 15-й гадзіне на інклюзіўнай пляцоўцы выступіць Дзмітрый Хмурчык – арганізатар сацыяльных праектаў «Сяброўства на колах» і «Асаблівы маршрут», якія прысвечаны безбар'ерным падарожжам. Удзельнікі майстар-класа змогуць размаляваць майку, у якой Дзмітрый адправіцца ў сваю наступную паездку, і зрабіць такі ж падарунак для сябе.

 

Усе выхадныя з 12:30 да 22:00 будзе працаваць кінатэатр пад адкрытым небам відэасэрвісу VOKA. У першы дзень пікніка там запланаваны прагляд мультфільма «Монстры на вакацыях», а таксама фільмаў «Малефісента», «Гульні розуму» і «Як адчапіцца ад хлопца за 10 дзён». 11 ліпеня пройдуць паказы мультфільмаў «Смурфікі: закінутая вёска», «Кунг-Фу Панда», «Кароль Леў», «Мулан» і рамантычнай камедыі «Паміж небам і зямлёй».

 

Таксама А1 арганізуе на фестывалі інтэрактыўны квэст у падтрымку дабрачыннай спартыўнай акцыі «100 гадзін з А1». Кожны госць Vulitsa Ezha зможа выбраць адзін з трох маршрутаў па Батанічным садзе – на 15, 30 або 45 хвілін – і з дапамогай фітнес-трэкера намаляваць уласны малюнак на карце. Працягласць пешай прагулкі можна зафіксаваць на сайце акцыі 100.a1.by, каб паспрыяць дасягненню яе галоўнай агульнай мэты – 50 000 гадзін трэніровак за 50 дзён, пасля чаго кампанія А1 акажа спонсарскую дапамогу МГА «SOS-Дзіцячыя вёскі».