Выгадны дуэт: МЕГАсэт «лодачак» цяпер даступны ў галоўным баранавіцкім стрытфудзе | Навiны | Пра кампанію

Выгадны дуэт: МЕГАсэт «лодачак» цяпер даступны ў галоўным баранавіцкім стрытфудзе

Аб кампаніі / Прыватным клiентам

Свае сімвалы ёсць ва ўсіх: як у часу, так і ў месцаў. І калі словам, якое магло б апісаць наш сучасны свет тэхналогій, смела можа стаць «інтэрнэт», то візітнай карткай Баранавічаў, дзеля знаёмства з якой з'язджаюцца турысты з розных гарадоў і краін, сталі «лодачкі». Гэта тая самая вулічная ежа, якая ёсць толькі ў нас і не мае патрэбы ў прадстаўленні. Здавалася б, якая паміж імі сувязь? Самая непасрэдная – дзякуючы яркаму праекту бутэрброднай «Лодачка» і кампаніі А1.

 

Баранавіцкія «Лодачкі» і А1 – практычна аднагодкі: нядаўна адзіны ў сваім родзе вулічны фастфуд і першы ў Беларусі GSM-аператар (тады яшчэ velcom) адсвяткавалі юбілеі: 30 і 25 гадоў паспяховай працы. Будуць гэта сучасныя тэхналогіі сувязі ці грамадскае харчаванне, А1 і «Лодачкі» задаюць стандарты для ўсіх. І, вядома, імкнуцца пашыраць свой асартымент паслуг або пазіцый у меню.

 

Так, сёлета ў горадзе стала даступна падключэнне да сеткі хатняга інтэрнэту ад А1. І ў гонар гэтай падзеі беларускі правайдар супольна з «Лодачкай» распрацавалі адмысловую прапанову: «МЕГА А1 сэт». У ёй можна знайсці «смачнае» напаўненне як у прамым, так і ў пераносным сэнсе. У першую чаргу гаворка ідзе пра акцыю, у рамках якой пакупнікі фірменнага сэта змогуць забраць пятую лодачку з сасіскай бясплатна. А ў другую – пра магчымасць атрымаць ад А1 максімум паслуг па прывабным кошце з новым тарыфным планам #УсёўДом «Інтэрнэт і ТБ».

 

Тарыфны план #УсёўДом «Інтэрнэт і ТБ» прапануе неабмежаваны доступ у інтэрнэт з дома, доступ да кантэнту анлайн-кінатэатра VOKA, а таксама бясплатную мабільную сувязь з 200 мінутамі ва ўсе сеткі і 1 ГБ інтэрнэт-трафіку. Пры жаданні яго аб'ём можна павялічыць да 5 ГБ, а таксама атрымаць безліміт званкоў унутры сеткі і 300 мінут выходных выклікаў у іншыя сеткі. Пры гэтым абаненцкая плата для жыхароў Баранавічаў максімальна выгадная: гэта бонус, які кампанія А1 зрабіла для жыхароў горада ў гонар запуску тут сваёй сеткі хатняга інтэрнэту. Падрабязнасці прапановы можна даведацца па спасылцы https://www.a1.by/baranovichi/.

 

Дзе знайсці знакамітыя «лодачкі», ведаюць усе жыхары і многія госці Баранавічаў. Але на ўсялякі выпадак нагадваем: бутэрбродная «Лодачка» працуе па адрасе бульвар Штакерау, 5. Скарыстацца спецыяльнай прапановай можна да 30 верасня 2024 года.