Xiaomi Mi 11 паступіў у продаж у А1
А1 пашырыў асартымент смартфонаў інавацыйнымі Xiaomi Mi 11. Набыць прыладу можна як аднаразовым плацяжом за 2499 рублёў, так і ў растэрміноўку на 24 месяцы са штомесячным узносам 104,12 рубля.
Новы флагман ад Xiaomi атрымаў 6,81-цалёвы экран з максімальным раздзяленнем WQHD+, частатой абнаўлення 120 Гц і падтрымкай HDR 10+. Дысплей абараняе найноўшае загартаванае шкло Gorilla Glass Victus, здольнае вытрымліваць падзенне з 2-метровай вышыні.
Смартфон аснашчаны трайной камерай з уражальнымі фотамагчымасцямі: асноўны шырокавугольны модуль 108 Мп падтрымлівае запіс відэа 8К, звышшырокавугольны 13 Мп мае вугал агляду 123˚ і аўтаматычна карэктуе скажэнні, а дадатковы тэлемакрамодуль 5 Мп дапамагае не прапусціць нават самыя дробныя дэталі.
Xiaomi Mi 11 стаў першым у свеце смартфонам на 5-нанаметровым працэсары Qualcomm Snapdragon 888, які забяспечвае высокую прадукцыйнасць прылады. Дзякуючы акумулятару 4600 мАг пры максімальнай загрузцы яна можа бесперапынна працаваць да 9 гадзін, а таксама падтрымлівае хуткую правадную зарадку 55 ВТ і сумяшчальную бесправадную зарадку 50 ВТ.
Спяшайцеся за апошнімі тэхналагічнымі навінкамі ў А1!
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.