Яндэкс Станцыя Лайт 2 з падтрымкай YandexGPT – ужо ў продажы ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Яндэкс Станцыя Лайт 2 з падтрымкай YandexGPT – ужо ў продажы ў А1

Прылады

А1 аб'яўляе старт продажаў сучаснай разумнай калонкі ад Яндэкс – Станцыя Лайт 2. Для зручнасці пакупнікоў навінку можна купіць як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Яндэкс Станцыя Лайт 2 атрымала абноўлены корпус з палепшаным гукам і падтрымку нейрасеткі YandexGPT, якая робіць Алісу яшчэ разумнейшай і «эмацыйнейшай». Так, галасавы памочнік будзе не проста адказваць на вашы пытанні, але і зразумее настрой, падладжваючыся пад ваш тон. Цяпер ён здольны выказаць свае пачуцці з дапамогай «вочак» на LED-экране, робячы камунікаванне яшчэ больш жывым і прыемным.

 

Да таго ж, Яндэкс Станцыя Лайт 2 атрымала палепшаную якасць гуку: павялічаны акустычны аб'ём забяспечвае чыстае і магутнае гучанне, здольнае напоўніць музыку ці галасавыя каманды новымі фарбамі.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы