#яанлайн для ўсіх: у сайта лічбавага валанцёрскага руху з'явілася версія для невідушчых і слабавідушчых карыстальнікаў
Да Міжнароднага дня інтэрнэта ў сайта лічбавага валанцёрскага руху #яанлайн з’явілася новая версія, адаптаваная для невідушчых і слабавідушчых людзей. Праект быў створаны па ініцыятыве кампаніі А1 для ўсіх, хто хоча навучыць сваіх родных і сяброў разбірацца ў сучасных тэхналогіях і карыстацца мабільным інтэрнэтам.
За паўгады з моманту запуску руху яго валанцёрамі сталі ўжо некалькі соцень чалавек. Дзякуючы стварэнню спецыяльнай версіі для невідушчых і слабавідушчых карыстальнікаў цяпер далучыцца да праекта зможа яшчэ больш людзей. Каб перайсці на яе, трэба клікнуць на піктаграму з выявай вока ў верхнім правым вугле галоўнай старонкі ionline.a1.by.
Новая версія сайта працуе са стандартным наборам гарачых клавіш і мае дадатковыя налады, якія дазваляюць уключаць і выключаць выявы, мяняць памер і від шрыфту, колер старонак, а таксама інтэрвалы паміж радкамі і літарамі. Усё, што адбываецца на экране, аўтаматычна каментуецца гукавымі апавяшчэннямі. Гэта дазваляе карыстальнікам атрымліваць доступ да кантэнту ionline.a1.by у максімальна камфортным для сябе рэжыме.
Пасля рэгістрацыі на сайце любы чалавек і абанент любога мабільнага аператара можа стаць валанцёрам, знайсці ў сваім акружэнні таго, каму патрэбна дапамога, каб разабрацца ў сучасных тэхналогіях, і залічыць 1 ГБ бонуснага трафіку абаненту, якога плануе вучыць.
Вучыць можна каго заўгодна – бацькоў, бабуль і дзядуль, іх сяброў, сваіх знаёмых. Для гэтага ў дапамогу валанцёрам #яанлайн на сайце ёсць шмат карыснай інфармацыі ў раздзелах «Карыснасці» і «Інструкцыі», дзе расказваецца пра тое, чаму менавіта можна вучыць родных і як гэта лепш рабіць. Таксама на галоўнай старонцы ёсць пераход на тэлеграм-канал «ЯнАнлайн», які вядзецца ад імя 27-гадовага Яна, у якога заўжды знойдзецца парада, як дапамагчы навічкам асвоіць сучасныя тэхналогіі.