#яанлайн-навучанне: А1 і ЮНФПА запусцілі адукацыйную праграму па лічбавай граматнасці ва ўсіх рэгіёнах Беларусі
У Мінску і Віцебску прайшлі першыя ўрокі па лічбавай граматнасці, якія кампанія А1 сумесна з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі арганізавала ў падтрымку валанцёрскага руху #яанлайн. На працягу бліжэйшых месяцаў #яанлайн-навучанне будуць праходзіць валанцёры і сацыяльныя работнікі з розных рэгіёнаў краіны, якія плануюць вучыць людзей старэйшага ўзросту мабільным тэхналогіям.
Адукацыйная праграма распрацавана ў дадатак да #яанлайн-даведніка для пачынаючых інтэрнэт-карыстальнікаў, выпушчанага ў чэрвені і даступнага па спасылцы. Заняткі праходзяць у гібрыдным фармаце: большасць удзельнікаў далучаецца да навучання анлайн дзякуючы трансляцыі і запісу ўрокаў. У далейшым ўрокі працягнуцца ў Магілёве, Брэсце, Гомелі і Гродне.
#яанлайн-навучанне праводзяць супрацоўнікі-валанцёры А1 разам са спецыялістам па сацыяльных камунікацыях з людзьмі старэйшымі за 60 гадоў. Слухачы праграмы не толькі атрымліваюць практычныя парады, але і знаёмяцца з этычнымі нормамі і асаблівасцямі ўзаемадзеяння, якія неабходна ўлічваць пры працы з людзьмі старэйшага ўзросту.
Адукацыйная праграма распрацавана ў рамках Пагаднення аб партнёрстве, якое заключылі А1 і Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі для павышэння лічбавай граматнасці людзей старэйшага ўзросту. Яе рэалізацыя пачалася ў чэрвені з выпуску #яанлайн-даведніка па мабільных тэхналогіях, які можна спампаваць на сайце ionline.a1.by альбо бясплатна атрымаць у любым цэнтры продажаў А1 у Беларусі – пры звароце абанентаў старэйшага ўзросту па кансультацыю або пры набыцці планшэта Lenovo Tab M10.