#яанлайн-даведнік: А1 і ЮНФПА выпусцілі гід па мабільных тэхналогіях для людзей старэйшага ўзросту
Кампанія А1 і Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі заключылі пагадненне аб партнёрстве, каб распрацаваць сумесную праграму па павышэнні лічбавай граматнасці людзей старэйшага ўзросту. Супрацоўніцтва пачалося з выпуску #яанлайн-даведніка па мабільных тэхналогіях для пачынаючых карыстальнікаў.
Лічбавы валанцёрскі рух #яанлайн дзейнічае ў Беларусі з кастрычніка 2020 года. За гэты час да праекта далучыліся тысячы людзей з усёй краіны. Кампанія А1 праводзіць яго ў адпаведнасці з міжнароднымі прынцыпамі экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання ESG, каб усе жадаючыя маглі дапамагчы людзям, якія толькі пачынаюць асвойваць мабільныя тэхналогіі. Цяпер пры падтрымцы Фонда ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі праект пашыраецца, каб уцягнуць у рух #яанлайн больш удзельнікаў старэйшага ўзросту і павысіць іх лічбавую граматнасць у віртуальным і афлайн-фарматах.
Як падключаць мабільны інтэрнэт, загружаць прыкладанні, рэгістравацца ў сацыяльных сетках, аплачваць пакупкі ці камунальныя паслугі, запісвацца да ўрача, шукаць любімыя фільмы – у даведніку, падрыхтаваным пры ўдзеле экспертаў А1 і ЮНФПА, сабраныя інструкцыі, якія дапамогуць пачынаючым інтэрнэт-карыстальнікам разабрацца, як можна прымяняць сучасныя тэхналогіі ў паўсядзённым жыцці.
«Лічбавы валанцёрскі рух #яанлайн ствараўся для таго, каб аб’яднаць людзей розных узростаў з дапамогай мабільных тэхналогій. З самага пачатку менавіта ўдзельнікі старэйшага ўзросту былі асноўнай групай, якую навучалі валанцёры. Таму мы радыя, што супрацоўніцтва з ЮНФПА ў Беларусі дазволіць нам пашырыць маштаб нашага праекта і дапамагчы тым, хто мае ў гэтым абаслівую патрэбу. Выпуск #яанлайн-даведніка – добры старт для нашай сумеснай працы», – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый А1 Мікалай Брэдзелеў.
Атрымаць #яанлайн-даведнік можна бясплатна ў любым з 85 цэнтраў продажаў А1 у Беларусі – пры звароце абанентаў старэйшага ўзросту па кансультацыю ці пры набыцці планшэта Lenovo Tab M10 (на яго ўсім валанцёрам праекта прадастаўляецца зніжка да 110 рублёў). Электронны варыянт таксама даступны для ўсіх жадаючых на сайце руху.
«Выкарыстанне мабільных тэхналогій – адзін з найбольш даступных і эфектыўных спосабаў весці актыўнае жыццё незалежна ад узросту і месца пражывання. Мы ўдзячныя А1 за магчымасць аб’яднаць намаганні для аказання дапамогі людзям старэйшага ўзросту. Папярэдняе тэсціраванне #яанлайн-даведніка, у якім узялі ўдзел профільныя НДА, паказала, які вялікі запыт ёсць на павышэнне лічбавай граматнасці. У найбліжэйшы час мы таксама плануем перадаць частку накладу ў 206 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па ўсёй краіне», – расказала Вольга Атрошчанка, кіраўнік офіса Фонда ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі.
Акрамя таго, у рамках пагаднення паміж А1 і ЮНФПА будзе запушчана навучальная праграма для сацыяльных работнікаў, каб яны самі як валанцёры руху #яанлайн з дапамогай даведніка маглі вучыць падапечных мабільным тэхналогіям, якія робяць жыццё камфортнейшым.
Падрабязнасці – на сайце ionline.a1.by.