#яанлайн з Lenovo Tab M10: толькі для валанцёраў праекта ў А1 дзейнічае спецыяльны кошт на планшэт | Навiны | Пра кампанію

#яанлайн з Lenovo Tab M10: толькі для валанцёраў праекта ў А1 дзейнічае спецыяльны кошт на планшэт

Кампанія А1 сумесна з Lenovo запусціла акцыю ў падтрымку лічбавага валанцёрскага руху #яанлайн. Зараз усе ахвотныя могуць не толькі далучыцца да яго і дапамагаць сваім блізкім вывучаць магчымасці мабільных тэхналогій, але і набыць ім для гэтага планшэт па спецыяльным кошце.

 

Толькі для валанцёраў #яанлайн дзейнічае спецыяльны кошт на Lenovo Tab M10 32GB – планшэт, у якім проста разабрацца нават інтэрнэт-карыстальніку пачатковага ўзроўню. Зніжка для зарэгістраваных удзельнікаў праекта складае да 110 рублёў. Прычым як пры набыцці аднаразовым плацяжом за 399 рублёў, так і ў растэрміноўку на 24 месяцы.

 

Валанцёрам руху #яанлайн можа стаць любы чалавек і абанент любога мабільнага аператара, які хацеў бы паказаць сваім сваякам і сябрам, для чаго можа спатрэбіцца мабільны інтэрнэт і як ім карыстацца. Усё, што трэба для гэтага, – прайсці рэгістрацыю на сайце https://ionline.a1.by/.

 

Тады ўдзельніку праекта даецца адразу некалькі бонусаў: зніжэнне кошту Lenovo Tab M10 32GB і магчымасць перавесці 1 ГБ бясплатнага інтэрнэту абаненту, якога ён плануе навучаць.

 

Lenovo Tab M10 32GB – універсальная і бюджэтная мадэль, якая атрымала 10,1-цалёвы экран, асноўную камеру на 5 Мп з аўтаматычнай факусіроўкай і магчымасцю запісваць відэа ў якасці 1080р, а таксама франтальную на 2 Мп. Аб'ём аператыўнай памяці 2 ГБ і 32 ГБ убудаванай, а таксама падтрымка карт microSD да 256 ГБ дазволяць захаваць усе фота і відэа, а 4-ядзерны працэсар Snapdragon 429 да 2,0 ГГц забяспечыць камфортную працу адразу некалькіх мабільных праграм.

 

Каб скарыстацца зніжкай на планшэт, трэба паказаць супрацоўніку ў краме А1 асабісты кабінет на сайце праекта або яго скрыншот, дзе пазначаны імя, прозвішча і імя па бацьку валанцёра, а таксама прад’явіць дакумент, які можа засведчыць асобу пакупніка.

 

Больш падрабязную інфармацыю аб валанцёрскім руху #яанлайн можна знайсці на яго афіцыйным сайце.