#яанлайн: супрацоўнікі А1 навучылі жыхароў Калінкавічаў бяспецы ў сеціве | Навiны | Пра кампанію

#яанлайн: супрацоўнікі А1 навучылі жыхароў Калінкавічаў бяспецы ў сеціве

ESG

20 жніўня ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Калінкавіцкага раёна прайшоў занятак па павышэнні лічбавай пісьменнасці, арганізаваны А1. Супрацоўнікі кампаніі, якія сталі валанцёрамі праекта #яанлайн, распавялі людзям сталага ўзросту і людзям з інваліднасцю, як бяспечна карыстацца смартфонам з доступам у Інтэрнэт і не стаць ахвярамі махляроў у сеціве.

Праект #яанлайн праводзіцца па ініцыятыве кампаніі А1 і ўжо чацвёрты год працягвае аб'ядноўваць усіх, хто хоча навучыцца карыстацца смартфонам і мабільным Інтэрнэтам або дапамагчы ў гэтым іншым. Праект рэалізуецца ў партнёрстве з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) і пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Такія майстар-класы па лічбавай пісьменнасці ўжо адбыліся ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Гомелі, Віцебску, Баранавічах, Гродна, Брэсце, Магілёве, Мінску і ў кожным з іх выклікалі вялікую цікавасць.

Гэтым разам занятак адбыўся на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Калінкавіцкага раёна. Удзельнікі асвоілі базавыя навыкі працы са смартфонамі і Інтэрнэтам, а таксама атрымалі практычныя рэкамендацыі ад супрацоўнікаў А1 па бяспецы ў Інтэрнэце і выкарыстанні лічбавых сэрвісаў для вырашэння штодзённых задач. Асаблівы акцэнт у часе занятку быў зроблены менавіта на спосабах процідзеяння анлайн-махлярам. Па выніках навучання ў Калінкавічах усім слухачам былі ўручаныя спецыяльныя сертыфікаты аб яго праходжанні.

«Як правайдар наша кампанія прапануе ўсе магчымасці для сувязі. Цяпер фіксаваная сетка А1 будзе даступная і ў Калінкавічах, што дазволіць карыстальнікам гэтага рэгіёна падключаць хатні Інтэрнэт і тэлебачанне, а таксама хутчэй асвойвацца ў свеце лічбавых тэхналогій. Мы перакананыя, што важна развіваць і падтрымліваць такія ініцыятывы, як валанцёрскі рух #яанлайн, якія спрыяюць таму, каб кожны мог карыстацца гэтай сувяззю максімальна эфектыўна. Атрыманыя падчас навучання навыкі паляпшаюць якасць жыцця людзей сталага ўзросту і людзей з інваліднасцю, адкрываючы перад імі новыя магчымасці з дапамогай смартфона з падключаным Інтэрнэтам», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях А1 Уладзімір Сачкоў.

Каб навучэнцам было прасцей зарыентавацца ў тым, якія магчымасці перад імі адкрывае доступ да мабільнага Інтэрнэту, кампанія А1 і Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падрыхтавалі вучэбныя матэрыялы — практычныя парады, распрацаваныя спецыяльна для сацыяльных работнікаў, і #яанлайн-даведнік з падрабязнымі інструкцыямі для самастойнага вывучэння функцый смартфона і мабільнага Інтэрнэту. Таксама для вывучэння даступны дапаможнік «Смартфон — гэта лёгка!» на яснай мове для людзей з інваліднасцю.

Далучыцца да лічбавага валанцёрскага руху #яанлайн можа кожны. Усе падрабязнасці — на сайце праекта https://ionline.a1.by.