#яанлайн у шасці гарадах Беларусі: супрацоўнікі А1 навучаць лічбавай граматнасці людзей старэйшага ўзросту | Навiны | Пра кампанію

#яанлайн у шасці гарадах Беларусі: супрацоўнікі А1 навучаць лічбавай граматнасці людзей старэйшага ўзросту

Архіў закупак

Да канца 2023 года ў шасці гарадах Беларусі пройдуць 12 майстар-класаў па лічбавай граматнасці для людзей старэйшага ўзросту. Праект #яанлайн праводзіцца па ініцыятыве кампаніі А1 і ўжо трэці год працягвае аб'ядноўваць усіх, хто хоча навучыцца карыстацца смартфонам і мабільным інтэрнэтам або дапамагчы ў гэтым іншым. Праект рэалізуецца ў партнёрстве з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) і пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

 

Бясплатныя заняткі для людзей старэйшага ўзросту ладзяцца ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а праводзяць навучанне і дзеляцца сваёй прафесійнай экспертызай, на канкрэтных прыкладах паказваючы, на што здольны смартфон з доступам у інтэрнэт, супрацоўнікі А1, якія сталі валанцёрамі праекта. Акцэнт у навучанні зроблены і на такім важным кірунку, як бяспека ў інтэрнэце, а таксама на правілах бяспекі пры зносінах з тэлефоннымі махлярамі.

 

Да канца 2023 года такія майстар-класы запланаваныя ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Гомелі, Віцебску, Баранавічах, Гродне, Брэсце і Магілёве. Месцы правядзення майстар-класаў выбраныя невыпадкова, бо з моманту запуску руху #яанлайн асноўнай аўдыторыяй праекта былі менавіта людзі старэйшага ўзросту, а з 2022 года да іх далучыліся і людзі з інваліднасцю.

 

Удзельнікі навучання атрымліваюць сертыфікат аб яго праходжанні, а таксама набор практычных навыкаў у сферы лічбавай граматнасці. Рэалізацыя такога праекта пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны стане яшчэ адным значным крокам да дасягнення мэты, вызначанай Нацыянальнай стратэгіяй «Актыўнае даўгалецце-2030» і скіраванай на павелічэнне да 2030 года колькасці карыстальнікаў інтэрнэту старэйшага ўзросту з 40 да 65%.

 

Каб навучэнцам было прасцей зарыентавацца ў тым, якія магчымасці перад імі адкрывае доступ да мабільнага інтэрнэту, кампанія А1 і Фонд ААН ў галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падрыхтавалі вучэбныя матэрыялы — практычныя парады, распрацаваныя спецыяльна для сацыяльных работнікаў, а таксама даведнік «Смартфон — гэта лёгка!» на яснай мове для людзей з інваліднасцю.

 

Апрача таго, у гэты годзе абноўлены #яанлайн-даведнік з інструкцыяй для інтэрнэт-карыстальнікаў-пачаткоўцаў. Па выніках абмеркавання з сацыяльнымі работнікамі, якія актыўна выкарыстоўваюць даведнік у сваёй працы, дапаможнік быў дапоўнены новай карыснай інфармацыяй. Першая версія даведніка была выпушчана ў 2021 годзе накладам дваццаць тысяч экзэмпляраў і распаўсюджана па ўсіх крамах А1 і сярод сацыяльных работнікаў.

 

Далучыцца да праекта #яанлайн можа кожны. Усе падрабязнасці — на сайце праекта https://ionline.a1.by.