Яркія навінкі восені ад Samsung: Galaxy Buds2 і Galaxy Watch4 – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Яркія навінкі восені ад Samsung: Galaxy Buds2 і Galaxy Watch4 – ужо ў А1

А1 адкрыў продаж новых аксесуараў ад Samsung. Бесправадныя навушнікі Galaxy Buds2 і смарт-гадзіннік Samsung Galaxy Watch4 можна набыць у растэрміноўку да 24 месяцаў ад 15,79 рубля ў месяц.

 

Унікальная асаблівасць смарт-гадзінніка Galaxy Watch4 – упершыню рэалізаваная ў такіх прыладах функцыя біяімпеданснага аналізу складу цела, што дазваляе вызначыць працэнтныя суадносіны тлушчавай, мышачнай, касцявой тканкі і вадкасці ў арганізме. У наяўнасці ёсць і ўжо звыклыя датчыкі для вымярэння ЭКГ, пульсу і артэрыяльнага ціску.

 

Бесправадныя навушнікі Samsung Galaxy Buds2 атрымалі мінімалістычны і эрганамічны дызайн і функцыю актыўнага шамазаглушэння, якая дазваляе заблакаваць знешнія гукі, каб слухаць музыку ці размаўляць нават у самых ажыўленых месцах, не павялічваючы гучнасці. Футляр навушнікаў падтрымлівае бесправадную зарадку, а акумулятар забяспечвае да 29 гадзін працы без уключанай функцыі шумазаглушэння, у тым ліку да 20 гадзін у рэжыме актыўнага шумазаглушэння.

 

Сустракайце восень са стылёвымі навінкамі ў А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.