Аб закрыцці электронных паштовых скрынь у дамене telecom.by і ўнясенні змен у некаторыя публічныя дакументы | Навiны | Пра кампанію

Аб закрыцці электронных паштовых скрынь у дамене telecom.by і ўнясенні змен у некаторыя публічныя дакументы

Бiзнесу

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг A1 інфармуе аб закрыцці электронных паштовых скрынь у дамене telecom.by. Так, з 01.02.2025 спыняецца абслугоўванне і выкарыстанне паштовых скрынь выгляду ***@telecom.by з поўным выдаленнем іх змесціва. Да ўказанай даты ўсім дзеючым карыстальнікам неабходна загадзя захаваць і/ці пераслаць усе важныя лісты на іншую паштовую скрыню. Таксама пры неабходнасці існуе магчымасць наладжвання аўтаадказу або пераадрасацыі для ўваходных лістоў самастойна ў інтэрфейсе паштовага сэрвісу. Звяртаем увагу, што з 01.05.2025 пасля спынення абслугоўвання ўсе налады будуць адключаны.

 

У сувязі з вышэйпералічаным будуць унесены змены ў «Парадак аказання дадатковых паслуг юрыдычным асобам». З новай рэдакцыяй дакумента, якая набывае моц з 01.02.2025, можна азнаёміцца па спасылцы.

 

Дзеючыя карыстальнікі электронных скрынь у дамене telecom.by таксама могуць самастойна перайсці на іншыя актуальныя бізнес-рашэнні кампаніі А1, у прыватнасці — на паслугу Віртуальны хостынг або Яндэкс 360 для бізнесу, у рамках якіх можна разгарнуць карпаратыўную пошту.

 

Віртуальны хостынг ад А1 – гэта высокатэхналагічная прапанова для бізнесу, якая дазваляе ўсе неабходныя рэсурсы і дадатковыя паслугі атрымліваць у адным месцы на базе дата-цэнтра А1. Сэрвіс прапануе спалучэнне аптымальнага кошту і шырокага набору інструментаў для запуску і размяшчэння любых інтэрнэт-рэсурсаў, арыентаваных на патрэбнасці малых і сярэдніх прадпрыемстваў: ад блогаў і інтэрнэт-крам да карпаратыўных сайтаў і лэндынгаў.

 

Яндэкс 360 для бізнесу – гэта віртуальная карпаратыўная рабочая прастора, у якой сабранае ўсё, што неабходна сучаснаму офісу для эфектыўнага вядзення бізнесу і планавання неабходных працэсаў: пошта, дыск для захоўвання і сумеснага анлайн-рэдагавання файлаў, мэсэнджар, каляндар, сэрвіс для рассылкі, магчымасць арганізацыі відэазванкоў без абмежаванняў па часе.