А1 ўсталюе сонечныя панэлі ў «Зялёных школах» па ўсёй Беларусі
У Беларусі стартуе конкурс «Энергія сонца для Зялёных школ» - экалагічны праект кампаніі А1 у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Праграмай Развіцця ААН у Беларусі. У ходзе яго правядзення плануецца абраць сем «зялёных школ» - па адной у кожнай вобласці Рэспублікі Беларусь і ў Мінску. У іх усталююць панэлі для пераўтварэння сонечнай энергіі ў электрычную, а таксама адмысловае асвятляльнае і акумулюючае абсталяванне для нагляднай дэманстрацыі вынікаў работы сонца школьнікам.
«Для кампаніі А1 экалогія і ахова навакольнага асяроддзя з'яўляюцца важным стратэгічным напрамкам карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Мы прынялі рашэнне падтрымаць Нацыянальны адукацыйны праект Мінпрыроды і Міністэрства адукацыі «Зялёныя школы», прапанаваўшы сваю тэхнічную экспертызу і ўзяўшы на сябе рэалізацыю ўсіх аспектаў, звязаных з устаноўкай і эксплуатацыяй абсталявання на сонечнай энергіі. Мы бачым асаблівую каштоўнасць дадзенага праекта ў тым, што ён аб'ядноўвае экалогію і адукацыю і акцэнтуе магчымасць выкарыстання энергіі з аднаўляльных прыродных крыніц у штодзённым жыцці», – адзначыў першы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 Мікалай Юшкевіч.
Адна з галоўных мэт праекта – паказаць на практыцы кожнаму вучню, якую карысць прыносіць энергія з аднаўляльных крыніц (у дадзеным выпадку – энергія сонца). Плануецца, што рэалізацыя праекта «Энергія сонца для Зялёных школ» зробіць экалагічную інфармацыю больш даступнай для вучняў, а таксама паслужыць рухаючай сілай у вырашэнні лакальных экалагічных праблем.
«Сёння, у Сусветны дзень навакольнага асяроддзя, мы пачынаем рэалізацыю гэтага пілотнага праекта, які дазволіць навучэнцам наглядна пазнаёміцца з перавагамі сонечнай энергіі, будзе спрыяць фармiраванню клапатлівага стаўлення да выкарыстання энергіі, стане яркай старонкай у дзейнасці новай адукацыйнай мадэлі «Зялёныя школы»», – выказала упэўненасць начальнік галоўнага ўпраўлення экалагічнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва і навукі Мінпрыроды Таццяна Кананчук.
Конкурс «Энергія сонца для Зялёных школ» – гэта не першая ініцыятыва А1 ў галіне аднаўляльнай энергіі, якая звяртае ўвагу на эфектыўнасць укаранення такога кшталту рашэнняў. З 2016 года ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці дзейнiчае сонечная электрастанцыя з 85 тыс. панэляў, збудаваная на сродкі кампаніі.
Палажэнне аб парадку правядзенні конкурсу «Энергія сонца для Зялёных школ»
«Зялёныя школы» – адукацыйны праект, накіраваны на фарміраванне ў навучэнцаў цэннаснага стаўлення да прыроды, павышэнне ўзроўню экалагічнай скіраванасці адукацыі, інфармаванасці моладзі па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, выхаванне. Адукацыйны праект «Зялёныя школы» атрымаў развіццё пры падтрымцы праекта «Далучэнне грамадскасці да экалагічнага маніторынгу і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні», які рэалізуецца Праграмай развіцця ААН і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. Нацыянальным выконваючым агенцтвам праекта стала Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Палажэнне аб рэалізацыі праекта «Зялёныя школы» падпісалі прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі і прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Такім чынам у Беларусі была ўкаранёна новая мадэль экалагічнай адукацыі. Стаць удзельнікам экалагічнага руху можа любая школа, школьнае лясніцтва, установа дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі і экалагічны цэнтр для дзяцей і юнацтва Беларусі. Сёння ў Беларусі больш за 50 устаноў маюць спецыяльны сертыфікат «Зялёнай школы».