Гук, які заўсёды з вамі: старт продажаў Samsung Galaxy Buds FE ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Гук, які заўсёды з вамі: старт продажаў Samsung Galaxy Buds FE ў А1

Прылады

А1 распачынае продажы цікавай навінкі для сапраўдных аматараў якаснага гуку – Galaxy Buds FE ад Samsung.

 

Samsung Galaxy Buds FE – першыя навушнікі, якія ўвайшлі ў адмысловую «фанацкую» лінейку прылад брэнда. Да іх пераваг варта аднесці аўтаномнасць, актыўнае шумапрыглушэнне, кампактнасць і, вядома, традыцыйна высокую якасць гучання.

 

Тры ўбудаваныя мікрафоны гарантуюць выдатную перадачу маўлення, а алгарытмы штучнага інтэлекту дадаткова дапамагаюць адсякаць фонавыя шумы нават ад ветру, руху транспарту і іншых гучных крыніц.

 

Пры сваіх кампактных памерах навінка здольная прапрацаваць на адным зарадзе да 8,5 гадзін, а пры падзарадцы ад кейса – да 30 гадзін. Злучэнне забяспечваецца па пратаколе Bluetooth 5.2, прычым уладальнікі могуць падключыць навушнікі адразу да некалькіх сваіх прылад Samsung і пераключацца паміж імі аўтаматычна.

 

Навінка даступная ў чорным і белым колерах. Цана на Samsung Galaxy Buds FE ў А1 складае 319 рублёў адным плацяжом або ўсяго ад 13,70 рубля ў месяц у растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы