Даеш танны інтэрнэт і 3G-мадэм для студэнтаў! | Навiны | Пра кампанію

Даеш танны інтэрнэт і 3G-мадэм для студэнтаў!

Ты – студэнт, вядзеш актыўны лад жыцця, часта правяраеш пошту, любіш чаціцца з сябрамі, сёрфіць па інтэрнэт-старонках і цікавішся апошнімі папулярнымі ролікамі ў youtube. Значыць, новая прапанова ад кампаніі velcom спецыяльна для цябе!

З 5 па 31 мая 2010 года пры падключэнні да тарыфнага плана WEB 750 студэнты атрымліваюць3G-мадэм HUAWEI 156G  усяго за 10 рублёў! Усё, што для гэтага трэба, - гэта прыйсці ўфірменны цэнтр velcom  і прад'явіць свой студэнцкі білет альбо залікоўку.  

У тарыфны планWEB 750  уключана аптымальная колькасць трафіка пры абаненцкай плаце ўсяго 24 900 рублёў!  Навошта пераплачваць за кошт інтэрнэт-трафіка або плаціць за нерасходаваныя на працягу месяца мегабайты, калі з простым і лагічным WEB 750 вы атрымаеце ўсё, што трэба.  Праверана, што 750 Мб – гэта:

  • 500 старонак блогаў

  • 130 ролікаў  youtube

  • 30 дзён зносінаў у ICQ

  • 10 гадзін відэазванкоў у Skype

У кафэ з сябрамі, на начной дыскатэцы ў модным клубе, ва універсітэце на лекцыі – зайсці ў сетку  вы зможаце ўсюды,  дзе вам неабходна, і заўсёды, калі вам зручна.

Прыйшоў час сапраўднага адпалу ў сетцы – падключайся да velcom і жыві он-лайн!