Змяненне правілаў набору тэлефонных нумароў для абанентаў ЗП "Вэлком" | Навiны | Пра кампанію

Змяненне правілаў набору тэлефонных нумароў для абанентаў ЗП "Вэлком"

З 9 сакавіка 2010 года для абанентаў ЗП "Вэлком" (гандлёвыя маркі velcom і ПРИВЕТ) уводзяцца дадатковыя магчымасці набору тэлефонных нумароў: цяпер для міжгародняга набору можа быць выкарыстаны таксама прэфікс 0, а для міжнароднага набору – прэфікс 00.

Дадзеныя фарматы прыдатныя для набору нумароў абанентаў любых сетак сувязі.

Акрамя гэтага, для званкоў на нумары стацыянарнай сеткі для ўсіх абанентаў, за выключэннем жыхароў г.Мінска і Мінскай вобласці, адмяняецца скарочаны фармат з выкарыстаннем сімвала "#".

Прыклады набораў нумароў стацыянарнай і мабільных сетак Рэспублікі Беларусь:

  • Міжгароднія фарматы набору:
    • 0 – код горада / код сеткі – нумар абанента
    • 8 0 – код горада / код сеткі – нумар абанента
  • Міжнародныя фарматы набору:
    • +375 – код горада / код сеткі – нумар абанента
    • 00 375 – код горада / код сеткі – нумар абанента
    • 8 10 375 – код горада / код сеткі – нумар абанента

Іншыя дзеючыя фарматы набору нумароў застаюцца ранейшымі.

Больш падрабязную інфармацыю вы можаце знайсці на спецыяльнай старонцы сайта.