Інтэрнэт-роўмінг у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах
З 11 мая Інтэрнэт-роўмінг у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах прадастаўляецца абанентам velcom дзякуючы супрацоўніцтву з аператарам Etisalat.
Паслуга “Міжнародны Інтэрнэт-роўмінг” дасць вам магчымасць у любы зручны час адкрываць любімыя сайты, спампоўваць цікавы кантэнт, абменьвацца з сябрамі мультымедыйнымі паведамленнямі, сачыць за навінамі ў краіне і свеце, знаходзячыся ў камандзіроўцы ці на адпачынку за мяжой, адказваць на электронную пошту ці мець доступ да карпаратыўных рэсурсаў кампаніі.
Паслуга “Міжнародны Інтэрнэт-роўмінг” не патрабуе падключэння – яна прадастаўляецца абанентам аўтаматычна пры наяўнасці паслуг “Міжнародны роўмінг” ці “SMS-роўмінг”, а таксама“Мабільны інтэрнэт” і/ціMMS. Пры падключаных паслугах “Міжнародны роўмінг” ці “SMS-роўмінг”, а таксама MMS абанентам даступны толькі адпраўка і атрыманне MMS.
Колькасць сетак партнёраў velcom па Інтэрнэт-роўмінгу цяпер 188 у 75 краінах і тэрыторыях.