Інтэрнэт-роўмінг упершыню ў Аўстраліі!
З 20 мая абаненты velcom змогуць выкарыстаць паслугу "Міжнародны Інтэрнэт-роўмінг" у сетцы аператара Telstra Corporation Ltd, Аўстралія.
Дзякуючы інтэрнэт-роўмінгу абаненты аператара, знаходзячыся на аўстралійскім кантыненце, могуць адпраўляць MMS, праглядаць інтэрнэт-рэсурсы, электронную пошту, кантактаваць у сацыяльных сетках.
Паслуга "Міжнародны Інтэрнэт-роўмінг" не патрабуе падключэння – яна прадастаўляецца абанентам аўтаматычна пры наяўнасці паслуг "Міжнародны роўмінг" або "SMS-роўмінг", а таксама "Мабільны Iнтэрнэт" і/абоMMS.Пры падключаных паслугах "Міжнародны роўмінг" або "SMS-роўмінг", а таксама MMS абанентам даступныя толькі адпраўка і атрыманне MMS.
На сённяшні дзень колькасць сетак партнёраў velcom па інтэрнэт-роўмінгу налічвае 189 у 76 краінах і тэрыторыях.