Кампанія velcom аб’яўляе пра старт новай паслугі "Мабільнае ТБ" | Навiны | Пра кампанію

Кампанія velcom аб’яўляе пра старт новай паслугі "Мабільнае ТБ"

Мінск, 21 мая 2010 г. – З сённяшняга дня абаненты velcom могуць глядзець тэлеперадачы і відэаролікі на экранах сваіх мабільных тэлефонаў, якія падтрымліваюць патокавае відэа. Такая магчымасць з’явілася дзякуючы запуску новай паслугі “Мабільнае ТБ”.

"Мабільнае ТБ" ад velcom – гэта папулярныя эфірныя тэлевізійныя каналы – EuroNews, MCM TOP, A-ONE, Мультыманія, якія трансліруюць актуальныя навіны, найноўшыя музыкальныя кліпы і дзіцячыя анімацыйныя фільмы.

Дадаткова, пры падпісцы на пакет каналаў, абанентам velcom даступны самыя рэйтынгавыя спартыўныя тэлеканалы – EUROSPORT, EUROSPORT 2, EUROSPORTNEWS, а таксама MTV, English Club TV і Fashion TV, якія прапаноўваюцца ў мэтах вывучэння пераваг.

Акрамя таго, карыстальнікі паслугі "Мабільнае ТБ" могуць у любы час глядзець он-лайн Відэасэрвісы – спецыяльна падрыхтаваныя мультымедыйныя файлы:

  • Навіны – штодзённая падборка навін у галіне палітыкі, эканомікі, шоу-бізнесу, новых тэхналогій
  • Відэакліпы – кліпы беларускіх і расійскіх выканаўцаў
  • Fun – самае вясёлае відэа ў сетцы для прыемнага прагляду ў кампаніі сяброў
  • Кінатрэйлеры – анонсы і відэаролікі будучых прэм’ер і сусветных блакбастараў

З новай паслугай "Мабільнае ТБ" кампанія velcom першай сярод мабільных аператараў прапанавала абанентам сем эксклюзіўных тэлеканалаў. Таксама былі распрацаваныя аўтаматычныя настройкі для патокавага відэа, якія могуць быць выкарыстаныя і для прагляду відэаролікаў на папулярных інтэрнэт-парталах з дапамогай мультымедыя-плэера мабiльнага тэлефона.
Скарыстаць паслугу проста: неабходна зайсці на wap-партал velcom http://wap.velcom.by у раздзел "Мабільнае ТБ", выбраць цікавы ТБ-канал ці відэаролік і заказаць настройкі для мультымедыя-плэера тэлефона. На старонцы таксама знаходзіцца падрабязная інфармацыя пра парадак аказання паслугі, афармленне падпіскі на пакет, а таксама адказы на пытанні, якія задаюцца часцей за ўсё.

Абаненты velcom самастойна вызначаюць спосаб аплаты і могуць падпісацца на пакет паслугі "Мабільнае ТБ", у штомесячную абаненцкую плату якога ўключаныя 2 Гб інтэрнэт-трафіка – гэта ад 35 да 72 гадзін прагляду ў залежнасці ад тыпу сеткі 2G/3G і мадэлі тэлефона, – ці выбраць аплату за прагляд тэлеканалаў у залежнасці ад аб’ёму спажытага трафіка.

Паслуга “Мабільнае ТБ” ад velcom прадастаўляецца ў любым пункце пакрыцця сеткі 2G ці 3G (UMTS) аператара і дазволіць заўсёды быць у курсе міжнародных падзей, навін бізнесу і фінансаў, культуры і спорту, свету моды і музыкі.

 - Мы невыпадкова запускаем паслугу "Мабільнае ТБ" пасля разгортвання сеткі трэцяга пакалення velcom. Нашай мэтай з’яўляецца прадастаўленне абанентам найлепшай якасці, і для прагляду тэлеперадач у рэжыме рэальнага часу дадзены крытэрый з’яўляецца асабліва важным. Дзякуючы пакрыццю 3G|3G+ будзе забяспечана аптымальная хуткасць перадачы даных для больш якаснага прадастаўлення паслугі. Таксама была ўкаранена тэхналогія адаптацыі вяшчання ў залежнасці ад умоў працы сеткі і магчымасцей мабільнага тэлефона. З запускам "Мабільнага ТБ" мы адкрываем нашым абанентам яшчэ адну магчымасць для камфортнага он-лайн жыцця ў стылі smart", – каменціруе Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях ЗП "Вэлком" Марцін Ліпаўц.

Падрабязную інфармацыю можна атрымацьна спецыяльнай старонцы сайта, па тэлефоне кругласутачнай даведачна-інфармацыйнай службы 411 і ў цэнтрах продажу і абслугоўвання кампаніі velcom.