Кампанія velcom падтрымае кіберспартсменаў і камп'ютэрных энтузіястаў
3 красавіка ў гандлевым цэнтры «Сталіца» пры падтрымцы кампаніі velcom адбудзецца фінал чэмпіянату па хуткаснай зборцы, разгону камп'ютэраў і камп'ютэрным спорце TECHLABS CUP-2010. Гэта незвычайнае і відовішчнае спаборніцтва камп'ютэрных энтузіястаў у некалькіх дысцыплінах:
• Хуткасная зборка камп'ютэраў – удзельнікі павінны паказаць мінімальны час якаснай зборкі камп'ютэра
• Разгон камп'ютэраў (Overclocking) – удзельнікам неабходна дасягнуць максімальнай прадукцыйнасці камп'ютэра ў рэальным часе, выкарыстоўваючы разнастайныя сродкі разгону – вадкі азот, сухі лед, вадаблокі і інш.
• Кіберспорт – камандныя спаборніцтвы ў такіх гульнях, як Counter Strike, FIFA, WarCraft III: TFT і Ил-2: Штурмавік
Кампанія velcom прадаставіць для пераможцаў у розных намінацыях эксклюзіўныя прызы: мабільныя тэлефоны Nokia 5230 – за першыя месцы, USB-мадэм AnyData ADU-520A – за другое месца, USB-мадэм Huawei E156G – за трэцяе месца.
Гледачам, якія прыйшлі «пабалець» за кіберспартсменаў, сумаваць таксама не давядзецца. Kампанія velcom падрыхтавала насычаную забаўляльную праграму і мноства прыемных сюрпрызаў.
velcom жадае удзельнікам фінальных спаборніцтваў поспеху і запрашае ўсіх паназіраць за абвастрэннем запалу ў рэальнай і віртуальнай камп'ютэрнай бітве!