Кампанія velcom павіншавала пераможцаў ХХIII Рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы
3 красавіка ў Брэсцкім абласным цэнтры маладзежнай творчасці пры падтрымцы кампаніі velcom адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў ХХIII Рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы сярод вучняў агульнаадукацыйных, профільных сярэднеспецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства адкрылі начальнік упраўлення адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Міхаіл Андрэевіч Ціханчук і галоўны інспектар упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірына Федараўна Кірыновіч.
Кампанія velcom павіншавала ўсіх удзельнікаў заключнага этапа Рэспубліканскай алімпіяды і падарыла пераможцам – уладальнікам дыпломаў першай ступені мабільныя тэлефоны Nokia 6303 classic.
Акрамя гэтага, velcom заснаваў намінацыю «Самы мабільны ўдзельнік алімпіяды», пераможцамі ў якой сталі вучань гімназіі № 1 г. Валожына Мінскай вобласці Андрэй Ражноўскі і вучаніца гімназіі № 3 г. Магілева Яніна Процкая. Шчаслівыя рабяты таксама атрымалі ў падарунак мабільныя тэлефоны Nokia 6303 classic і памятныя дыпломы.
«У Беларусі шмат разумных, адораных рабят, якімі па праву ганарацца іх бацькі, настаўнікі, краіна. Па традыцыі падтрымка таленавітай моладзі з'яўляецца важнай складаючай сацыяльных праграм і ініцыятыў нашай кампаніі з першых дзен дзейнасці. Мы жадаем рабятам і ў далейшым поспехаў у атрыманні новых ведаў, смеласці і настойлівасці ў рашэнні складаных задач», - адзначыў Генеральны дырэктар ЗП «Вэлком» Міхаіл Антонавіч Батранец.