Кампанія velcom — галоўны спонсар каманды Ліцэя БДУ на Турніры Юных Фізікаў
Кампанія velcom выступіла галоўным спонсарам каманды Ліцэя БДУ на 12-м Аўстрыйскім Турніры Юных Фізікаў (Austrian Young Physicists Tournament), які праходзіў 6-9 мая 2010 года ў горадзе Леобэн, Аўстрыя.
Аўстрыйскі Турнір Юных Фізікаў – гэта інтэлектуальнае спаборніцтва школьнікаў старэйшых класаў па фізіцы, у якім традыцыйна прымаюць удзел каманды з Польшчы, Славакіі, Італіі, Чэхіі, Украіны, Турцыі, Расіі і іншых краін. Старшакласнікі сутыкаюцца ў рашэнні складаных фізічных і агульнанавуковых праблем, прадстаўляючы сваё меркаванне ў публічнай палеміцы. У журы чэмпіянату – прафесары, дэканы і выкладчыкі вядучых еўрапейскіх універсітэтаў.
У гэтым годзе барацьба за прызавыя месцы разгарнулася паміж дзесяццю камандамі з пяці краін свету. Па выніках трохдзённых дэбатаў ліцэісты з Беларусі занялі трэцяе месца!
"Падтрымка маладых талентаў – адзін з прыярытэтных накірункаў праграмы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі velcom. Высокі вынік беларускай каманды ў міжнародным турніры – гэта яшчэ адно пацвярджэнне таму, што ў нашай краіне шмат разумных, крэатыўных, мэтанакіраваных маладых людзей, якіх па праву можна назваць будучым айчыннай навукі. Віншуем юных фізікаў, кіраўнікоў ліцэйскай зборнай і выкладчыкаў з заслужаным прызавым месцам! Наперадзе ў вас яшчэ шмат яркіх перамог і пакарэнне новых навуковых вяршынь. Так трымаць!" – пракаментаваў Генеральны дырэктар ЗП "Вэлком" Міхаіл Антонавіч Батранец.