"Лета кліча размаўляць!" разам з velcom | Навiны | Пра кампанію

"Лета кліча размаўляць!" разам з velcom

Лета поўнае сюрпрызаў. Разам з доўгачаканым водпускам яно дорыць нам цудоўны настрой, прыемныя ўражанні і яркія ўспаміны, якімі так хочацца падзяліцца з сябрамі, калегамі, роднымі і блізкімі людзьмі.  Мабільны аператар velcom дорыць вам гэтую магчымасць і запрашае акунуцца ў мора бязмежнага кантактавання разам з самым цёплым і "гаварлівым" тарыфным планам "Лета кліча"!

Падключыцеся на тарыфны план "Лета кліча" з 1 чэрвеня да 31 жніўня і атрымайце 100 бясплатных штомесячных хвілін кантактавання з абанентамі ўсіх сетак да канца 2010 года!

У абаненцкую плату "Лета кліча" ўжо ўключаны 500 хвілін бясплатных размоў з 5 "любімымі" нумарамі. Акрамя ўключаных у абаненцкую плату больш за 8 гадзін размоў з блізкімі людзьмі, "Лета кліча размаўляць!" з абанентамі ўсіх сетак мабільнай і фіксаванай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь.

Спякотнага вам лета і цёплага кантактавання!