Марафон "velcom Налібокі" – час удзельнічаць у прыгодзе! | Навiны | Пра кампанію

Марафон "velcom Налібокі" – час удзельнічаць у прыгодзе!

У бліжэйшыя выхадныя, 22-23 мая, пры падтрымцы velcom адбудзецца ўсебеларускі марафон "velcom Налібокі". Другі год запар кампанія выступае генеральным спонсарам гэтай унікальнай спартыўнай падзеі. Марафон арганізаваны Федэрацыяй прыгодніцкіх гонак Беларусі.

Дыстанцыя марафону пройдзе праз найбуйнейшы ва Усходняй Еўропе лясны масіў – Налібоцкую пушчу. Удзельнікі могуць выбраць веласіпедны (190 км), бегавы (80 км) або водны (50 км) варыянт праходжання маршруту. Старт марафону будзе дадзены ля сцен Мірскага замка, водная частка пачнецца ў сумежнай вёсцы Пясочнае. Прайшоўшы праз Налібокі, марафонцы фінішуюць на турбазе "Высокі бераг" у раёне Стоўбцаў.

Нягледзячы на вялікую працягласць, марафон "velcom Налібокі" па-ранейшаму застаецца вельмі дэмакратычным. Яго старт адкрыты для кожнага, хто гатовы кінуць выклік незнаёмай дыстанцыі, сапернікам і самому сабе. Арганізатары марафону пакідаюць за ўдзельнікамі права датэрмінова скончыць маршрут і адправіцца на фініш на прадугледжаным транспарце.

Акрамя незабыўных уражанняў марафонцы атрымаюць магчымасць выйграць каштоўныя прызы. Сярод іх – спецыяльны прыз ад кампаніі velcom – USB-мадэм Huawei E156G.
У час марафону таксама плануецца інтэрнэт-рэпартаж ад velcom. Усе падрабязнасці пра марафон "velcom Налібокі", уключаючы магчымасць заяўкі, вы знойдзеце на парталеwww.poehali.net.

Кампанія velcom жадае марафонцам поспеху, добрага надвор'я і лёгкай дарогі! Кіньце выклік сапраўднай прыгодзе!