Міжнародны інтэрнэт-роўмінг на Мальце!
З 5 красакавіка паслуга«Міжнародны інтэрнэт-роўмінг»прадастаўляецца абанентам velcom на Мальце ў сетцы партнера Vodafone Malta Ltd. Падарожнічайце па прыгажэйшых кутках планеты разам з velcom і размаўляйце з блізкімі і сябрамі. Цяпер аддалены доступ да карпаратыўных рэсурсаў кампаніі, электронная пошта, абмен мультымедыйнымі паведамленнямі даступныя вам нават, калі вы запланавалі дайвінг у Міжземным моры!
Паслуга«Міжнародны інтэрнэт-роўмінг»не патрабуе падключэння – яна прадастаўляецца абанентам аўтаматычна пры наяўнасці паслуг«Міжнародны роўмінг»або«SMS-роўмінг»,а таксама«Мабільны інтэрнэт»і/абоMMS. Пры падключаных паслугах «Міжнародны роўмінг» або «SMS-роўмінг», а таксама MMS абанентам даступныя толькі адпраўка і атрыманне MMS.
Колькасць сетак партнераў velcom па інтэрнэт-роўмінгу цяпер налічвае 186 у 74 краінах і тэрыторыях.