Міжнародны Інтэрнэт-роўмінг на Мальдыўскіх астравах | Навiны | Пра кампанію

Міжнародны Інтэрнэт-роўмінг на Мальдыўскіх астравах

З 21 красавіка паслуга “Міжнародны Інтэрнэт-роўмінг” прадастаўляецца абанентам velcom на Мальдыўскіх астравах у сетцы аператара Wataniya Telecom. Сувязь velcom забяспечвае вам кругласутачны доступ да інтэрнэта нават на маляўнічых астравах, раскіданых у Індыйскім акіяне! Знаходзячыся ў раі зяленых тропікаў і бірузовага мора, не забывайце пра зямное: кантактуйце ў сетцы, правярайце электронную пошту, адпраўляйце фатаграфіі з дапамогай МMS і чытайце апошнія навіны пра падзеі ў краіне і свеце.

Паслуга “Міжнародны Інтэрнэт-роўмінг” не патрабуе падключэння – яна прадастаўляецца абанентам аўтаматычна пры наяўнасці паслуг “Міжнародны роўмінг” ці“SMS-роўмінг”, а таксама “Мабільны інтэрнэт” і/ціMMS. Пры падключаных паслугах “Міжнародны роўмінг” ці “SMS-роўмінг”, а таксама MMS абанентам даступны толькі адпраўка і атрыманне MMS.

Колькасць сетак партнераў velcom па інтэрнэт-роўмінгу цяпер налічвае 187 у 75 краінах і тэрыторыях.