Навіны міжнароднага GPRS-роўмінгу
Кампанія velcom пашырае магчымасці GPRS-роўмінгу ў Ганконгу і Швейцарыі. Цяпер абаненты аператара могуць выкарыстаць паслугі мабільнага інтэрнета, адпраўкі мультымедыйных паведамленняў, электронных пісьмаў у сетках аператараў CSL Limited (Ганконг) і Orange (Швейцарыя).
Паслуга"Міжнародны GPRS-роўмінг" не патрабуе падключэння – яна прадастаўляецца абанентам аўтаматычна пры наяўнасці паслуг "Міжнародны роўмінг" ці "SMS-роўмінг", а таксама "Мабільны Інтэрнет" і/альбоMMS. Пры падключаных паслугах "Міжнародны роўмінг" ці "SMS-роўмінг", а таксама MMS абанентам даступныя толькі адпраўка і атрыманне MMS.
На сённяшні дзень колькасць сетак партнёраў кампаніі па GPRS-роўмінгу дасягнула 182 у 71 краіне і тэрыторыі.