Навіны развіцця GSM-сеткі ў маі
У маі 2010 года кампанія velcom працягнула паляпшаць радыёпакрыццё і пашыраць ёмістасць сеткі ў сталіцы і рэгіёнах. У GSM-сетку было ўключана 8 новых базавых станцый.
На карце пакрыцця 2.5G velcom з’явіўся новы населены пункт – Падгорная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Новыя базавыя станцыі ўстаноўлены ў раёне вуліц Прамысловай, Мележа і праспекта Пераможцаў, Мінск, а таксама вуліцы Вясенняй, Магілёў. Для забеспячэння сувяззю аграгарадкоў устаноўлена базавая станцыя ў населеным пункце Мяжаны Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Таксама былі праведзены працы па паляпшэнні пакрыцця аўтамабільных дарог P28 зблізку населенага пункта Сасновы Бор Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці і P3 недалёка ад населенага пункта Швабы Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
Па даных на 31 мая 2010 года ў сетцы velcom працуюць 3 284 базавыя станцыі і 28 548 прыёмаперадатчыкаў у 1 355 населеных пунктах краіны.